Алена Фёдараўна Кірэева () — беларуская эканаміст, спецыяліст у галіне падатковай палітыкі. Доктар эканамічных навук (2004), дацэнт (2006).

Біяграфія Нарадзілася 9 сакавіка 1963 года ў Мінску.

Скончыла Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (спецыяльнасць «Фінансы і крэдыт», 1985), Віленскі дзяржаўны ўніверсітэт (аспірантура, 1992).

Працавала ў Мінскім фінансава-эканамічным тэхнікуме; Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце (з 1993; факультэт фінансаў і банкаўскай справы, кафедра падаткаў і падаткаабкладання, прафесар, загадчык кафедры, першы прарэктар).

Навуковыя інтарэсы: удасканаленне нацыянальнай падатковай сістэмы; міжнароднае падаткаабкладанне.

Узнагароды Ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2008), знак «Выдатнік адукацыі» (2009), медаль Францыска Скарыны (2019).

Бібліяграфія Налоговые пространства в условиях экономической интеграции: теория, методология и практика : диссертация … доктора экономических наук : 08.00.10 : защищена 21.05.2004 : утверждена 22.12.2004 / Киреева Елена Федоровна. — Минск, 2004.

Крыніцы

Літаратура Киреева Елена Федоровна // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. Киреева Елена Федоровна // Белорусский государственный экономический университет в биографиях преподавателей и выпускников : 75 лет, 1933—2008. ― Минск, 2008. ― С. 52—53.

Катэгорыя:Выкладчыкі Мінскага фінансава-эканамічнага каледжа