6 лютага 2023 года ва Усходнім Міжземнамор’і адбылося магутнае землетрасенне. Падземныя штуршкі былі зарэгістраваны ў Турцыі, Сірыі, Ліване, Іарданіі, Іраку, на Кіпры і армяна-грузінскай мяжы. Былі зарэгістраваны вялікія разбурэнні ў гарадах Латакія і Хам (Сірыя), а таксама ў ваколіцах горада Газіянтэп (Турцыя). Загінула больш за 54 400 чалавек і больш за 122 568 пацярпелі. У Турцыі было абвешчана надзвычайнае становішча.
Сейсмічная сітуацыя Турцыя знаходзіцца ў адной з самых актыўных сейсманебяспечных зон у свеце. Аднак рэгіён, дзе 6 лютага 2023 года адбыўся землятрус, сейсмалагічна адносна спакойны. З 1970 года ў радыусе 250 кіламетраў ад землетрасення 6 лютага адбылося толькі тры землятрасенні магнітудай 6 і больш. Найбуйнейшае, магнітудай 6,7, адбылося 24 студзеня 2020 года.
Падзеі У 04:17 на глыбіні 17,9 кіламетраў у раёне Пазарджык у правінцыі Кахраманмараш недалёка ад мяжы з Сірыяй адбыўся землятрус. Яго магнітуда склала 7,8. У Турцыі зарэгістравалі 78 афтэршокаў. Магнітуда самага моцнага з іх склала 6,7. Падчас катастрофы абрынулася гістарычная крэпасць у Газіянтэпе. Найбуйнейшы ў Сірыі нафтаперапрацоўчы завод у Баніясе прыпыніў дзейнасць з-за пашкоджання абсталявання, адбылася ўцечка нафтапрадуктаў. Аэрапорты Кахраманмараш і Газіянтэп зачынены для грамадзянскіх рэйсаў.
Невялікія хвалі цунамі былі зафіксаваны ля ўзбярэжжа Фамагусты (Кіпр). Шкоды яны не нанеслі. Дэпартамент грамадзянскай абароны Італіі апублікаваў папярэджанне (якое пазней адклікаў) з нагоды магчымага цунамі на італьянскім узбярэжжы.
У гэты ж дзень землетрасенне магнітудай 5,4 адбылося на поўдні Казахстана, у некаторых населеных пунктах адчуваліся падземныя штуршкі сілай 2—3 балы.
Штуршкі адчуваліся на тэрыторыі Ізраіля, Ірака, Лівана, Грузіі, Расіі і нават Грэнландыі.
Наступствы У выніку землетрасення загінулі больш за 54 400 чалавек (45 968 у Турцыі і 8476 у Сірыі), 122 568 пацярпеліكحصيلة غير نهائية... ارتفاع حصيلة الـ ـضـ ـحـ ـايـ ـا السوريين الذين د فـ ـنـ ـو ا داخل الأراضي السورية إلى 8476 - المرصد السوري لحقوق الإنسان.
У Турцыі аб’явілі чацвёрты ўзровень трывогі (самы высокі). Уведзены надзвычайнае становішча і сямідзённая жалоба. Прэзідэнт Рэджэп Эрдаган заявіў, што гэта самае магутнае землетрасенне ў краіне з 1939 года. У агульнай складанасці ў дзесяці правінцыях Турцыі абрынулася каля 6217 будынкаў. Курс турэцкай ліры апусціўся да рэкордна нізкіх значэнняў. Паводле ацэнак Геалагічнай службы ЗША, страты ў выніку катастрофы могуць скласці каля 2% ВУП дзяржавы.
З пацярпелага будынка турмы ў горадзе Раджу ў Сірыі збеглі два дзясяткі меркаваных байцоў тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава». Як паведаміў Дэпартамент музеяў і славутасцяў Сірыі, у сценах цытадэлі Алепа, уключанай у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, з’явіліся расколіны.
Міжнародная дапамога Многія краіны прапанавалі дапамогу Турцыі і Сірыі. Турэцкі Чырвоны Паўмесяц пачаў пастаўляць запасы крыві для аказання дапамогі пацярпелым.
Большая частка дапамогі накіравана Турцыі, куды прыбылі ратавальнікі з 77 краін. Сваю дапамогу дзяржаве прапанавалі 14 міжнародных арганізацый.
Сірыя дапамогу атрымала ад такіх краін як Ірак, ААЭ, Іран, Алжыр, Расія, Беларусь, Егіпет, Пакістан, Арменія, Аман, Куба, Венесуэла, КНРСирия поблагодарила страны, оказавшие помощь после землетрясения. 14 лютага ў пацярпелую краіну адправіліся 45 байцоў медыцынскага атрада спецыяльнага прызначэння 432-га Галоўнага ваеннага клінічнага шпіталя УС РББелорусские медики отправились на российском самолете в Сирию ― видео (гл. Місія беларускіх ваенных медыкаў у Сірыі).
Зноскі
Катэгорыя:Падзеі 6 лютага Катэгорыя:Люты 2023 года Катэгорыя:Землетрасенні 2023 года Катэгорыя:2023 год у Сірыі Катэгорыя:2023 год у Турцыі