«Ужо пту́шкі пяю́ць ўсю́ды…» — лірычны верш Часлава Янкоўскага, які раней традыцыйна прыпісваўся Уладзіславу Сыракомлю.
Паводле Антона Брыля, твор напісаны прыблізна ў 1900 годзе.
Аўтарства Упершыню твор быў апублікаваны 12 верасня 1912 г. у польскамоўнай газеце «Kurier Litewski» (№ 201) пад загалоўкам «Беларускі верш» і з подпісам «Вільня, 1861». Аўтар быў пазначаны Сыракомля. Але ўжо ў № 204 19 верасня была апублікаваная зацемка ў якой Янкоўскі напісаў пра памылку публікатара Уладзіслава Каратынскага.
У 1921 г. Часлаў Янкоўскі апублікаваў артыкул «У справе беларускай літаратуры» (; «Gazeta Krajowa», № 24), дзе зноў заявіў, што Уладзіслаў Каратынскі прыпісаў ягоны беларускамоўны верш Сыракомлю.
Даследчык Уладзімір Мархель, няведаючы пра публікацыю Янкоўскага ў «Kurier Litewski», быў перакананы ў аўтарстве Уладзіслава Сыракомлі, бо паэзія Янкоўскага нясе збольшага прыватны характар, а вобраз вясны выкарыстоўваўся ім выключна для перадачы асабістых пачуццяў. Да таго ж у ў ягонай лірыцы няма зліцця аўтарскага «я» з абагуленым «мы». На карысць аўтарства Сыракомлі навуковец таксама заўважаў сугучнасць з іншымі вершамі песняра («Араты — да жаваранка», «Варыянт з народнай песні», «Голас бедных»).
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Творы 1861 года Катэгорыя:Вершы на беларускай мове Катэгорыя:Беларуская літаратура XIX стагоддзя