Андрэас Каплан (; , Мюнхен, Германія) — прафесар нямецкага ўніверсітэта, які спецыялізуецца на штучным інтэлекце і сацыяльных сеткахCalifornia Management Review Insights. Займае пасаду прэзідэнта Універсітэта лагістыкі Кюнэ.Prof. Andreas Kaplan wird Präsident der Kühne Logistics University Быў рэктарам бізнес-школы ESCP, якая ўваходзіць у Сарбонскі альянс.

Даследаванні Даследаванне Каплана датычыцца лічбавай трансфармацыі грамадства, асабліва дзякуючы прагрэсу ў галіне штучнага інтэлекту і камунікацыі ў сацыяльных сетках. Паводле даследавання Стэнфардскага ўніверсітэта, Каплан ўваходзіць у групу найбольш цытуемых і ўплывовых навукоўцаў у свеце.Ioannidis, John P. A.; Baas, Jeroen; Klavans, Richard; Boyack, Kevin W. (2019). «A standardized metrics author database annotated for scientific field». PLOS Biology. 17 (8): e3000384 У Google Scholar Каплан цытуецца больш за 40 000 разоў.Google Scholar

Кар’ера Каплан пачаў сваю кар’еру ў Sciences Po Paris і ESSEC, перш чым далучыцца да бізнес-школы ESCP, дзе атрымаў пасаду рэктара. У цяперашні час ён займае пасаду прэзідэнта Універсітэта лагістыкі Кюнэ. Каплан з’яўляецца адным з заснавальнікаў Еўрапейскага цэнтра лічбавай канкурэнтаздольнасці і ўваходзіць у кансультатыўны савет па адукацыі кіраўнікоў Універсітэта Казмінскага.Professionals Need to Keep Their Skills Fresh. Will They Turn to Higher Ed? Harvard Business Publishing

Адукацыя Каплан мае падрыхтоўчую ступень Сарбонскага ўніверсітэта і доктарскую ступень Кёльнскага універсітэта і бізнес-шчолы HEC Paris. Ён атрымаў ступень магістра дзяржаўнага кіравання (MPA(ў École Nationale d’Administration, ступень магістра дзелавога адміністравання (MBA) ў ThePower Business School, ступень магістра навук у ESCP і ступень бакалаўра ў Мюнхенскім універсітэце Людвіга-Максіміліяна.Nomination : Un nouveau directeur pour les campus parisiens d’ESCP BS

Літаратура Kaplan Andreas (October 2015) European business and management. Sage Publications Ltd., London. ISBN 9781473925144 Kaplan, Andreas (2021). Higher Education at the Crossroads of Disruption: The University of the 21st Century, Great Debates in Higher Education. United Kingdom: Emerald Publishing. ISBN 9781800715042. Kaplan, Andreas (2022). Artificial Intelligence, Business and Civilization: Our Fate Made in Machines. United Kingdom: Routledge. ISBN 9781032155319. Kaplan, Andreas (2022). Digital Transformation and Disruption of Higher Education. United Kingdom: Cambridge University Press. ISBN 9781108838900.

Катэгорыя:Выкладчыкі навучальных устаноў Германіі Катэгорыя:Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў Катэгорыя:Выпускнікі Нацыянальнай школы адміністрацыі (Францыя) Катэгорыя:Выпускнікі Мюнхенскага ўніверсітэта Людвіга-Максіміліяна Катэгорыя:Выпускнікі Універсітэта Парыж 1 Пантэон-Сарбона Катэгорыя:Выпускнікі Парыжскага ўніверсітэта Катэгорыя:Эканамісты XXI стагоддзя