Мікалай Васілевіч Уласенка (, в. Новыя Ранчыцы, Бешанковіцкі раён, Віцебская вобласць — ) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1971), прафесар (1972). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага (1949), Акадэмія грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1961).
Працаваў у ворганах КПБ (1946—1950), сярэдніх школах (1950—1951, дырэктар), Мазырскім педагагічным інстытуце (1952—1957, выклачык), Інстытуце гісторыі партыі пры ЦК КПБ (1961—1971, старшы навуковы супрацоўнік, з 1969 — загадчык сектара партыйнага будаўніцтва), Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце (з 1971, загадчык кафедры навуковага камунізму, у 1992—1994 — прафесар кафедры паліталогіі).
Навуковыя інтарэсы: гісторыя КПСС і КПБ.
Узнагароды Ордэн Айчыннай вайны 2-й ступені і інш.
Бібліяграфія Борьба Компартии Белоруссии за построение экономического фундамента социализма (1926—1932 гг.) : автореферат диссертации … доктора исторических наук : 07.750 / Н. В. Власенко. — Минск, 1970. Борьба Коммунистической партии Белоруссии за подъем общественного животноводства в 1956—1960 годы : автореферат диссертации … кандидата исторических наук / Н. В. Власенко. — Москва, 1961. Культурнае будаўніцтва ў рэспубліцы ў 1921—1932 гг. / М. Власенка // Народная асвета. — 1968. — № 11. — С. 18—23.
Літаратура Власенко Николай Васильевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. Власенко Николай Васильевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2010. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн., кн. 1. — С. 262. Уласенка Мікалай Васілевіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1974. — Т. 10. — С. 463. Уласенка Мікалай Васілевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. — Мінск, 2001. — Т. 6, кн. 1. — С. 579. Уласенка Мікалай Васілевіч // Памяць : Бешанковіцкі раён. — Мінск, 1991. — С. 416.
Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Нарадзіліся ў Бешанковіцкім раёне