Працоўны саюз Amazon () — незалежны прафсаюз работнікаў Amazon.
Перадумовы стварэння Сведчанні аб парушэнне правоў працоўных у Amazon паступалі яшчэ з 2018 года. Так, напрыклад, у 2018 годзе паступалі звесткі аб тым, што на складзе Amazon у Стафардшыры, работнікі не маглі схадзіць у прыбіральню і мачыліся ў бутэлькі прама на працоўным месцы, з-за боязі таго, што аўтаматычная штрафная сістэма ад Amazon выпіша работніку штраф. У 2021 годзе кіраўніцтва кампаніі прызнала факт таго, што вадзіцелі Amazon не маюць часу на паходы ў прыбіральню, і паабяцала вырашыць праблему. Аднак наяўнасць такой праблемы на складах кампаніі да гэтага часу адмаўляецца.
Работнікі кампаніі таксама заяўлялі аб звышурочнай працы ў чорную пятніцу, непрыстасаваныя для працы склады і сачэнне за работнікамі з боку карпарацыі.
У справаздачы Open Markets Institute аб умовах працы на Amazon сцвярджаецца, што працаўнікі фірмы знаходзяцца пад пастаянным кантролем кіраўніцтва, падвяргаюцца дыскрымінацыі і рызыкуюць быць звольненымі па невядомых прычынах. У прыватнасці адзначаецца, што Amazon устанаўлівае камеры назірання на працоўных месцах, рэгулярна звальняе супрацоўнікаў, якія адстаюць ад нарматываў выпрацоўкі і не прымаюць да ўвагі некаторыя віды траўмаў на вытворчасці.
Стварэнне прафсаюза Першая спроба стварэння прафсаюза на Amazon у ЗША прайшла ў горадзе Бессемер у штаце Алабама ў 2021 годзе. У выніку работнікі склада прагаласавалі супраць стварэння прафсаюзу. Перад галасаваннем, рабочыя са склада ў Бессемеры заяўлялі, што кіраўніцтва кампаніі перашкаджала правядзенні галасавання за стварэнне прафсаюза. Да прыкладу, кіраўніцтва кампаніі пачало вешаць антыпрафсаюзныя постэры ў туалетах склада, праводзіла абавязковыя антыпрафсаюзныя трэнінгі, а таксама адпраўляла паведамлення, якія асуджаюць прафсаюзы, праз карпаратыўныя прыкладанні і нават на тэлефоны.
Першае паспяховае галасаванне за стварэнне прафсаюза прайшло на складзе JFK8 у Нью-Ёрку 2 красавіка 2022 года. Пасля паспяховага галасавання на складзе JFK8, кіраўніцтва кампаніі Amazon вырашыла аспрэчыць вынікі галасавання, заявіўшы, што прафсаюзныя актывісты, з мэтай атрымаць галасы рабочых, раздавалі марыхуану і пагражалі рабочым-мігрантам пазбаўленне льгот.
2 мая 2022 года на складзе LDJ5 у Нью-Ёрку было праведзена галасаванне аб стварэнні прафсаюза, на якім прафсаюзныя актывісты пацярпелі паражэнне.
Спасылкі Справаздача Open Markets Institute аб умовах працы на Amazon ад верасня 2020 года
Катэгорыя:Прафсаюзы ЗША Катэгорыя:З’явіліся ў 2022 годзе