«Канонік Перамы́шльскі» () — няскончаная гістарычная паэма-гутарка Уладзіслава Сыракомлі.
Тадэвуш Піні класіфікуе жанр твора як раман у вершах.
Напісанне Над сваім творам Сыракомля працаваў цягам 1851 г. у Залуччы. У студзені таго ж года ён пазнаёміўся ў Вільні з паэтам Эдвардам Жалігоўскім, які тады працаваў над паэмай «Манахі». У верасні Жалігоўскі пераехаў у Петразаводск, дзе канчаткова назваў свой твор «Ён, Яна і Яны». У ім паэт высмейваў манахаў і выступаў адкрыта супраць цэлібату святароў. Сыракомля меў ад гэтага прыкрае ўражанне і пастанавіў не працягваць сваю паэму, бо баяўся, што ягоны твор пачнуць успрымаць не як пахвалу Арыхоўскаму, а як крытыку царквы. Праз гэта пясняр пачаў шукаць сюжэт для эпапеі ў дахрысціянскай мінуўшчыне і стварыў «Маргера».
Змест У цэнтры паэмы — Станіслаў Арыхоўскі-Раксалан, пісьменнік і рэлігійны дзеяч. Уладзімір Спасовіч тлумачыць увагу Сыракомлі да гэтай асобы наступным чынам:Наверагодней, што Кандратовіча вабіла ў Арыхоўскім тое, што гэты наватар быў да мозгу касцей каталіком, што ён адданы, прыхільнік у душы парадку ў касцёльнай дысцыпліны, намагаўся стварыць свайго кшталту каталіцтва, прыстасаванае да духу часу.Пакінутыя паэтам урыўкі памерам роўныя гутарцы «Дабрародны Ян Дубарог».
Крытыка На думку Тадэвуша Піні, гэта найвыдатнейшы твор з залуцкага перыяду творчасці Сыракомлі.
Літаратура
Катэгорыя:Паэмы Уладзіслава Сыракомлі Катэгорыя:Творы 1851 года Катэгорыя:Паэмы на польскай мове