Чаа-Холь () — сяло, адміністрацыйны цэнтр Чаа-Хольскага кажууна Рэспублікі Тыва. Узнік у 1887 годзе пад назвай Джакуль. Доўгі час (да ўзнікнення Белацарска) быў найважнейшым гандлёвым цэнтрам Уранхайскага края. У 1941—1961 гадах Чаа-Холь быў цэнтрам Чаа-Хольскага кажууна. Падчас напаўнення Саяна-Шушанскага вадасховішча Чаа-Холь патрапіў у зону затаплення і быў перанесены на новае месца. У 1992 годзе зноў стаў цэнтрам кажууна.

Катэгорыя:Населеныя пункты Тывы Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1887 годзе