Суэ́ц ( Ас-Сувайс) — горад і буйны порт на паўночным усходзе Егіпта, размешчаны на паўночнай ускраіне Суэцкага заліва Чырвонага мора, ля паўднёвага ўваходу ў Суэцкі канал. Адміністрацыйны цэнтр губернатарства Суэц. Насельніцтва 417 000 чалавек (1998).
Гісторыя Паселішчы на месцы сучаснага Суэца існавалі яшчэ да нашай эры. Росквіту дасягнуў у XIII стагоддзі. Пасля заваявання Асманскай імперыяй Егіпта ў пачатку XVI стагоддзя горад быў буйной турэцкай ваеннай і гандлёвай базай. У канцы XVIII — пачатку XIX стагоддзя ў час і пасля паходаў Напалеона I Банапарта Суэц прыйшоў у заняпадак.
Развіццё сучаснага Суэца звязана з адкрыццём у 1869 годзе Суэцкага канала. Горад фактычна быў разбураны ў час Суэцкага крызіса 1956 года і пакінуць жыхарамі пасля Шасцідзённай вайны 1967 года. Пасля араба-ізраільскай вайны 1973 года і паўторнага адкрыцця Суэцкага канала ў 1975 годзе пачаліся аднаўленне і рэканструкцыя горада.
Эканоміка Суэц з’яўляецца буйным міжнародным гандлёва-транзітным цэнтрам і значным прамысловым цэнтрам Егіпта. Мае дзве гавані: Порт-Ібрагім (Port Ibrahim) і Порт-Таўфі (Port Tawfiq). Асноўныя галіны прамысловасці: нафтаперапрацоўка, нафтахімія, металургія і металаперапрацоўка, вытворчасць цэменту і азотных тугнаенняў. Таксама дзейнічавюць прадпрыемствы па суднабудаванню і суднарамонту, тэкстыльнай і харчовай прамысловасці, цеплавая электрастанцыя і інш.
Насельніцтва 1976 год — 194 тыс. жыхароў. 2001 год — каля 400 тыс. жыхароў. 2010 год — 557 тыс. жыхароў.
Літаратура
Суэ́ц // Словарь географических названий зарубежных стран / отв. ред. А. М. Комков. — 3-е изд., перераб. и доп. — М. Недра, 1986. — 459 с.
Катэгорыя:Гарады Егіпта Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1859 годзе Катэгорыя:Парты Індыйскага акіяна