Джордж Сорас (, нар. , , Каралеўства Венгрыя) — амерыканскі фінансіст, інвестар, грамадскі дзеяч, мецэнат.
Біяграфія Нарадзіўся ў яўрэйскай сям’і, імя пры нараджэнні – Дзьёрдзь Шварц (). Пасля ўзмацнення антысеміцкіх настрояў сям’я змяніла прозвішча Шварц на Сорас (Soros). Калі нямецкія войскі ў 1944 годзе ўвайшлі ў Будапешт, бацька дастаў для сям’і падробленыя дакументы, каб схаваць сваё паходжанне.
Пасля вайны Джордж Сорас пераехаў у Лондан і ў 1947 годзе паступіў у Лонданскую школу эканомікі на факультэт філасофіі. Адным з выкладчыкаў Сораса ва ўніверсітэце быў філосаф Карл Попер, чыя канцэпцыя адкрытага дэмакратычнага грамадства сур’ёзна паўплывала на погляды будучага мільярдэра.
У 1954 годзе Сорас атрымаў ступень магістра філасофіі. У 1956 годзе пераехаў у ЗША, дзе працаваў арбітражным трэйдарам у некалькіх кампаніях на Уол-стрыт. У 1961 годзе атрымаў грамадзянства ЗШАДжордж Сорос.
Кар’ера інвестара У 1969 Сорас, разам з партнёрам, заснаваў свой першы хедж-фонд, які з 1980 года мае назву Quantum Fund. Да 1980 года фонд ні разу не быў стратным, а вось затым здараліся правалы, якія мянялі стаўленне да Сораса ад «містычнага генія» да «пасмешышча Уол-стрыт».
У гэты час ён стаў весці дзённік, у якім апісваў, чым кіраваўся пры прыняцці рашэнняў. Гэтыя запісы ўвайшлі ў кнігу «Алхімія фінансаў», якая выйшла ў 1987 годзе. Пасля Сорас таксама напісаў кнігі «Крызіс сусветнага капіталізму» і «Новая парадыгма фінансавых рынкаў».
У 1992 годзе Сорас «узламаў банк Брытаніі», калі прадаў мільёны фунтаў стэрлінгаў (набытых па большай частцы на пазычаныя грошы) за некалькі дзён да дэвальвацыі брытанскай валюты. Так за адзін дзень ён зарабіў на падзенні ангельскага фунта больш за $1 млрд.
І так было не раз. Але толькі аднойчы абвінавачванні супраць Сораса скончыліся для яго праблемамі з законам: у 2002 годзе французскі суд прысудзіў інвестара да штрафу памерам 2,2 млн еўра за інсайдэрскі гандаль (выкарыстанне канфідэнцыйнай інфармацыі для ўласнай выгады) у 1988 годзе.
У 2011 годзе фінансіст вярнуў сродкі знешнім інвестарам і стаў працаваць толькі на прымнажэнне капіталу сваёй сям’і. У 2023 годзе Джордж Сорас перадаў кантроль над сваімі актывамі коштам $25 млрд свайму сыну АляксандруКто такой Джордж Сорос и за что его ненавидят.
Фонды «Адкрытае грамадства» У 1979 годзе Джордж Сорас пачаў займацца дабрачыннасцю. Ён даваў стыпендыі цемнаскурым студэнтам з ПАР, спансіраваў паездкі навукоўцаў з Венгрыі на Захад, а ў 1992 годзе заснаваў Цэнтральна-Еўрапейскі ўніверсітэт, мэтай якога дэкларавалася развіццё адкрытага грамадства і дэмакратыі ў краінах Еўропы і былога СССР.
У 1984 годзе Сорас заснаваў фонды «Адкрытае грамадства». Спачатку яны дапамагалі ў асноўным краінам Усходняй Еўропы: грошы дабрачыннай арганізацыі ішлі на розныя стыпендыі, дапамогу ў мадэрнізацыі школ, падтрымку бізнесу. Беларускае аддзяленне Фонду Сораса было адкрыта ў 1993 годзе, у 1997 годзе яго дзейнасць была спыненаСорос и соросята.
Улетку 2023 года фонды Сораса абвясцілі рашэнне згарнуць дзейнасць у ЕС і практычна спыніць фінансаванне праектаў на тэрыторыі аб’яднання, бо краіны Еўрасаюза самі вылучаюць дастаткова грошай на падтрымку грамадзянскай супольнасці і дэмакратыі.
Факты Быў тройчы жанаты, мае пяць дзяцей: трое ад першага шлюбу і двое ад другога шлюбу. У студзені 2025 года Джо Байдэн узнагародзіў Джорджа Сораса Прэзідэнцкім медалём Свабоды.
Крыніцы
Катэгорыя:Постаці ЗША Катэгорыя:Кавалеры ордэна Крыжа зямлі Марыі 1 класа