Краснаярскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у Астраханскай вобласці Расіі.

Адміністрацыйны цэнтр — сяло Красны Яр.

Геаграфія Раён размешчаны ва ўсходняй частцы Астраханскай вобласці, у дэльце ракі Волгі. Мяжуе з Харабалінскім, Нарыманаўскім, Валадарскім раёнамі Астраханскай вобласці, на ўсходзе мяжуе з Курмангазінскім раёнам Рэспублікі Казахстан. Акрамя буйных рэк Бузан і Ахтуба, па тэрыторыі раёна працякае мноства рукавоў дэльты Волгі — рэкі Маячная, Прорва, Праязная і іншыя.

Клімат рэзка кантынентальны з гарачым сухім летам, халоднай і маласнежнай зімой, самы гарачы месяц — ліпень. Абсалютны максімум +42 градусы. Самы халодны перыяд — студзень-люты.

Катэгорыя:Раёны Астраханскай вобласці