Беларускі прафсаюз работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў — беларускі прафесійны саюз, член Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Гісторыя Першапачаткова прафсаюз утвораны ў 1931 годзе на I Усебеларускім з’ездзе саюза работнікаў дзяржаўных устаноў. У далейшым саюз рашэннем УЦСПС быў падзелены на чатыры розныя арганізацыі. У час Вялікай Айчыннай вайны дзейнасць усіх прафсаюзных арганізацый была прыпынена, а пасля заканчэння вайны на базе старых арганізацый быў створаны адзіны прафсаюз работнікаў дзяржаўных устаноў БССР.

У час перабудовы і аддзялення беларускіх прафсаюзаў ад УЦСПС, у 1990 годзе было прынята рашэнне аб стварэнні Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных устаноў, які ў гэтым жа годзе ўвайшоў у ФПБ. Сваю сучасную назву арганізацыя атрымала ў 1995 годзе.

Структура У склад Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў уваходзяць галіновыя правасаюзныя арганізацыі: Галіновая прафсаюзная арганізацыя работнікаў падатковых і іншых фінансавых органаў; Галіновая прафсаюзная арганізацыя работнікаў органаў дзяржаўнай бяспекі; Галіновая прафсаюзная арганізацыя Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Спасылкі Белорусский профессиональный союз работников государственных и других учреждений - Сайт Федерации профсоюзов Беларуси Информация об архивном фонде Белорусского профсоюз работников государственных и других учреждений // Фондовый каталог государственных архивов Республики Беларусь Катэгорыя:Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі Катэгорыя:1990 год у Беларусі