Мухаметхан Сахіпгарэевіч Кулаеў (; 1873—1958) — дзяржаўны і грамадскі дзеяч, удзельнік Башкірскага нацыянальнага руху, Старшыня Башкірскага Урада, вучоны-філолаг і даследчык башкірскай мовы, урач, доктар медыцынскіх навук.
Біяграфія Паходзіў з усерганскіх башкір, нарадзіўся 25 студзеня (8 лютага па новым стылі) 1873 года ў вёсцы Зіанчурына Орскага павета Арэнбургскай губерні (цяпер Кувандыцкі раён Арэнбургскай вобласці). Спачатку вучыўся ў медрэсе пры мячэці ў роднай вёсцы, а праз два гады перайшоў у руска-башкірскую школу. Пасля яе заканчэння ў 1886 годзе паступіў у Арэнбургскую гімназію. Скончыўшы навучанне ў гімназіі ў 1896 годзе, паехаў у Казань для паступлення на медыцынскі факультэт Казанскага ўніверсітэта. Але іншародцам, нехрысціянам доступ быў туды зачынены, і таму ён вырашыў перайсці ў праваслаўе, хрысціўся ён проста ў святара ўніверсітэцкай царквы і стаў Мсціславам Аляксандравічам.
У 1902 годзе атрымлівае дыплом лекара і прызначаецца доктарам у шпіталі горада Казань. У 1910 годзе атрымлівае ступень доктара медыцынскіх навук. Акрамя медычнай навукі займаецца вывучэннем фанетычнага ладу і граматыкі башкірскай мовы. З’яўляецца аўтарам алфавіту і буквара для башкір на рускай графічнай аснове і 1912 выдае кнігу «Асновы гукавымаўлення і азбука для башкір».
У 1913 годзе быў накіраваны на ўрачэбную працу ў горад Варшава. З пачатку Першай сусветнай вайны аж да Кастрычніцкай рэвалюцыі і выхаду Расіі з вайны з Германіяй служыў галоўным урачом 275-га палявога шпіталя Паўднёва-Заходняга фронту. Пасля пачатку рэвалюцыі вяртаецца ў Казань, затым у Арэнбург па запрашэнні Старшыні Башкірскага Урада Шарыфа Ахметавіча Манатава. З гэтага моманту пачынае актыўна ўдзельнічаць у Башкірскім нацыянальным руху.
Пасля пачатку перамоваў з Савецкімі ўладамі аб пераходзе Башкірскага Войска ў бок Чырвонай Арміі, у вёсцы Цемясава 26 студзеня 1919 года адбылася рэарганізацыя Башкірскага ўрада. Яго новым старшынёй быў абраны М. А. Кулаеў, а А.-З. Валідаў — стаў камандуючым Башкірскім войскам. Гэты ўрад і імкнуўся аформіць аўтаномію ўжо ў Савецкай сістэме. Башкірскі ўрад накіраваў сваю дэлегацыю ў Маскву ў складзе старшыні Башкірскага ўрада М. Кулаева, члена Башкірскага ўрада Мулаяна Халікава і камандзіра Башкірскага Войска Абдрашыта Бікбавава для перамоў аб утварэнні Башкірскай аўтаномнай рэспублікі.
У выніку 20 сакавіка 1919 года ў Маскве было падпісана Пагадненне цэнтральнай Савецкай улады з Башкірскім Урадам аб Савецкай Аўтаномнай Башкірыі. Гэты гістарычны акт з боку Савецкага ўрада падпісалі старшыня Саўнаркама У. І. Ленін, в.а. старшыні УЦВК Міхаіл Уладзімірскі і наркамнац І. В. Сталін, з башкірскага боку — старшыня Башкірскага ўрада М. Кулаеў, член Башкірскага цэнтральнага шуро М. Халікаў і ад’ютант Башкірскага войска А. Бікбаваў.
Пасля вяртання з Масквы М. Кулаеў адпрасіўся з’ездзіць у Казань да сям’і і захварэў там на сыпны тыф, праляжаў у бальніцы і назаўсёды застаўся там, адышоў ад вялікай небяспечнай палітыкі, заняўся ўрачэбнай дзейнасцю, вольны час аддаваў вывучэнню праблем роднай мовы.Учёный, политик и врач Ім выдадзены працы: «Пра гукі башкірскай мовы» (1928), «Цвёрды алфавіт башкірскай мовы» (1928), і «Пра дзеясловы башкірскай мовы» (1930). Нявыдадзенымі засталіся «Башкірска-рускі слоўнік», «Сінтаксіс башкірскай мовы» і «Сістэма сінтаксісу ў усерганскай гаворцы».
Памёр у 1959 годзе.
Літаратура
Баишев М. Деревня Зианчурино Орского уезда Оренбургской губернии // Записки Оренбургского Отдела Императорского Русского Географического Общества. Петербург, 1895. Касимов С. Ф. Автономия Башкортостана. Уфа: Китап, 1997. Ураксин З. Г. Тәҙрә уйыусы // Уфа: Китап, 2015.
Спасылкі
Башкирская эниклопедия
Ураксин З. Г. Кулаев Мстислав Александрович. // Башкортостан: краткая энциклопедия. — Уфа: Башкирская энциклопедия, 1996. — С. 355. — 672 с. — ISBN 5-88185-001-7.
20 марта 1918 г. «Соглашение ВЦИК и СНК с Башкирским областным Советом об организации Автономной Башкирской Советской Республики Декреты Советской Власти. т.4 Москва 1968»