thumb|200px|Герб Шчучына Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Шчучына:
__NOTOC__ thumb|175px|Фелікс Стацкевіч thumb|175px|Віталь Цыганкоў
А Дзмітрый Агіцкі (1908—1994) — прафесар Маскоўскай Духоўнай акадэміі, пахаваны ў Шчучыне. Лідзія Арабей (1925—2005) — пісьменніца, літаратуразнаўца, кандыдат філалагічных навук. Даследчыца творчасці А. Пашкевіч (Цёткі). Жыла ў Шчучыне ў 1942—44 гадах.
Г Аляксандр Уладзіміравіч Глаз (1955—2021) — беларускі урач ветэрынарнай медыцыны. (Бэн-Элізэр) (1882—1944) — яўрэйскі публіцыст, перакладчык, журналіст, нарадзіўся ў Шчучыне.
Д Сяргей Уладзіміравіч Данскіх (нар. 1971) — беларускі навуковец, педагог, турызмолаг, кандыдат культуралогіі, дацэнт. Марыя Друцкая-Любецкая (1793—1876) — апошняя ўладальніца Шчучына з роду Сцыпіё дэль Кампа (Сцыпіёнаў).
Ж Вітольд Ждановіч (1923—2008) — польскі вучоны-фізік, адзін з піянераў фотавальтаікі ў Польшчы, прафесар Уроцлаўскага тэхналагічнага ўніверсітэта, нарадзіўся ў Шчучыне.
К Лілія Вацлаваўна Кір’як (нар. 1967) — беларускі педагог, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.
М Аляксандр Фёдаравіч Макарчыкаў (нар. 1964) — беларускі вучоны, доктар біялагічных навук (2009). Нарадзіўся ў Шчучыне. Аляксандр Іванавіч Маркевіч (нар. 1968) — беларускі ваенны і палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Палкоўнік.
Н Яўген Назарэвіч (нар. 1981) — беларускі спартсмен-гіравік, уладальнік звыш 10 рэкордаў Гінэса. Нарадзіўся ў Шчучыне. Мікалай Віктаравіч Нікалаеў (нар. 1955) — беларускі гісторык і грамадскі дзеяч. Доктар філалагічных навук (1997). Ганаровы грамадзянін Навагрудскага раёна.
П Уладзімір Аляксеевіч Падалінскі (нар. 1978) — беларускі гісторык.
Р Юзаф Антонавіч Раўкуць (нар. 1954) — беларускі артыст балета. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1989).
С Фелікс Іванавіч Стацкевіч (1879—1967) — беларускі грамадска-культурны дзеяч.
Х Таццяна Анатольеўна Харытонава (нар. 1961) — расійская пісьменніца. Нарадзілася ў Шчучыне. Таццяна Іванаўна Хвайніцкая (нар. 1964) — беларуская мастачка.
Ц Віталь Аляксеевіч Цыганкоў (нар. 1969) — беларускі журналіст, сузаснавальнік беларускага інфармацыйнага агенцтва «БелаПАН».
Ш Кірыл Сяргеевіч Шакураў (нар. 1994) — беларускі футбаліст.