Бароўскі бой — бой кавалерыйскага партызанскага атрада партызанскай брыгады «За Радзіму» імя А. К. Флегантава пад камандаваннем А. К. Флегантава і групы партызан Чашніцкай партызанскай брыгады «Дубава» супраць штабной роты нямецкай 201-й ахоўнай дывізіі на шашы Лепель — Камень каля вёскі Бароўка 2 Лепельскага раёна.

Бой Кавалерыйскі атрад рабіў рэйд з-за лініі фронту ў тыл праціўніка. 10 верасня 1942 года ён дасягнуў месца размяшчэння Чашніцкай брыгады, дзе атрымаў звесткі аб перадыслакацыі штаба 201-й ахоўнай дывізіі. Флегантаў паведаміў у ЦШПР аб абстаноўцы і атрымаў загад знішчыць штаб. 12 верасня байцы атрада пад кіраўніцтвам камандзіра ўзвода І. В. Жохава разам з партызанамі-мінёрамі замініравалі ўчастак шашы, па якім ажыццяўлялася перадыслакацыя штаба, і зрабіла засаду. Калі нямецкая калона ўвайшла ў зону абстрэлу, партызаны падарвалі першую і апошнюю машыны, у выніку бою знішчылі 12 аўтамашын і больш за 80 гітлераўцаў. У баі загінуў адзін партызан — Ф. М. Фамін.

У 1967 годзе на месцы бою была пастаўлена стэла.

Літаратура

Катэгорыя:Бітвы Другой сусветнай вайны з удзелам савецкіх партызан у Беларусі Катэгорыя:Канфлікты 1942 года Катэгорыя:Верасень 1942 года Катэгорыя:1942 год у Беларусі