Джахар Мусаевіч Дудаеў (; , Ялхоры, Чачэна-Інгушская АССР, СССР — , Гехі-чу, Чачэнская Рэспубліка, Расійская Федэрацыя) — чачэнскі ваенны, дзяржаўны і палітычны дзеяч, лідар чачэнскага незалежніцкага руху 1990-х, першы прэзідэнт самаабвешчанай Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя. У мінулым — генерал-маёр авіяцыі, адзіны генерал — чачэнец у Савецкай Арміі.

Біяграфія Быў выселены з Чачні разам з сям’ёй у Казахстан (гл. Дэпартацыя чачэнцаў і інгушоў). Вярнуўся ў Чачню ў 1957 годзе. У 1960 годзе паступіў на вучобу ў Тамбоўскае ваеннае лётнае вучылішча. Пасля гэтага служыў у савецкім войску. У 1980-х гадах браў удзел у вайне з маджахедамі ў Афганістане. Пасля развалу СССР вярнуўся ў Чачню і пачаў палітычную дзейнасць. 27 кастрычніка 1991 года быў абвешчаны прэзідэнтам Чачні. 21 красавіка 1996 года Джахар Дудаеў быў забіты ракетным ударам з расійскага самалёта.

Сям’я 12 верасня 1969 года Джахар Дудаеў ажаніўся з Алай Куліковай. Меў трох дзяцей — Аўлур (сын), Дэгі (сын) і Дана (дачка).

Цытаты

Гл. таксама Зелімхан Абдулмуслімавіч Яндарбіеў Аслан Аліевіч Масхадаў Абдул-Халім Абдусаламавіч Садулаеў Доку Умараў

Катэгорыя:Лётчыкі СССР Катэгорыя:Генералісімусы Катэгорыя:Удзельнікі Афганскай вайны (1979—1989) Катэгорыя:Военачальнікі СССР Катэгорыя:Забітыя прэзідэнты Катэгорыя:Генерал-маёры СССР Катэгорыя:Палітыкі Чачні