НабіліцыЛазука, Барыс Андрэевіч. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII стагоддзя. Малы лексікон / Б. А. Лазука; [фота: Б. А. Лазука, М. П. Мельнікаў]. ― Мінск : Беларусь, 2015. — 170, с. : каляр. іл., партр. ; 30 см. Фактычная дата выхаду ў свет ― 2014. ― Бібліяграфія: с. 170―171. — частка ткацкага станка, праз якую праходзяць ніткі асновы і якой прыбіваюцца адна да адной уточныя ніткі, гэта значыць рама, у якой умацоўваецца бёрда.

Назва Сярод іншых назваў выкарыстоўваюцца такія: набілка, набілкі, лядо, набіліца, набыліца, набелкі, набілкіНабілка.

Апісанне працы Дзякуючы рухомаму злучэнню з верхнімі брусамі рамы станка, набіліцы могуць гойдацца ўзад і наперад на манер арэляў. Пасля таго, як уток пракладзены праз зеў нітак асновы, майстар цягне раму набілкі на сябе, прыбіваючы зубцамі бёрда ўтокавую нітку да пракладзенай раней. Да набілкі могуць прывязваць шнур з процівагай: калі адпускаюць раму, яна вяртае набілку ў першапачатковае становішча.

Літаратура Батан // Большая советская энциклопедия : в 30 т. / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд. — М. : «Советская энциклопедия», 1969—1978. (рос.). Мартенс. Техническая энциклопедия. Том 2 — 1928 г.

Катэгорыя:Ткацкая справа