Кру́глае — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Нешчарда, за 18 км на ўсход ад г. п. Расоны, на ўсход ад воз. Нешчарда.

Плошча паверхні возера 0,27 км². Даўжыня 0,8 км, найбольшая шырыня 0,6 км, даўжыня берагавой лініі 2,4 км. Найбольшая глыбіня дасягае 3,9 м. Плошча вадазбору 1 км². Аб'ём вады ў возеры 0,8 млн. м³.

Схілы катлавіны вышынёй да 2 м, параслі лесам, асобныя ўчасткі разараныя. Берагі нізкія, на паўднёвым захадзе сплавінныя. Дно да глыбіні 1,5—2 м пясчанае, ніжэй выслана сапрапелем. На поўначы злучана пратокай з воз. Доўгае. Зарастае да глыбіні 2—2,5 м пераважна падводнай расліннасцю. Па берагах возера жывуць бабры.

Літаратура

Катэгорыя:Азёры Расонскага раёна