Дамбай-Ульген — карта Карачаева-Чаркесіі — вяршыня заходняй часткі Галоўнага, або Водападзельнага, хрыбта Вялікага Каўказа (на мяжы Абхазіі і Карачаева-Чаркескай Рэспублікі), у вярхоўі ракі Тэберда. Вышыня — 4046 м, самы высокі пункт Абхазіі. Складзены гнейсамі, крышталічнымі сланцамі, гранітамі. Пакрыты вечнымі снягамі і ледавікамі.

Дамбай-Ульген — самая высокая вяршыня Дамбая, размешчаная на ўсход ад пасёлка Дамбай, мае тры вяршыні: заходнюю (4036 м), галоўную (4046 м) і ўсходнюю (3950 м).