Генадзь Іванавіч Забара () — беларускі кларнетыст, педагог, заслужаны артыст Беларусі.

Біяграфія У 1970 годзе закончыў Мінскае музычнае вучылішча імя Глінкі і да 1980 года працаваў у ім выкладчыкам. У 1975 годзе закончыў Музычна-педагагічны інстытут імя Гнесіных у Маскве. З гэтага ж года — саліст Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі, з 1986 года — саліст-інструменталіст і з 1994 года — артыст-саліст, вядучы майстар сцэны канцэртна-гастрольнага аддзела Беларускай філармоніі. Адначасова выкладае ў Беларускай акадэміі музыкі.

Творчасць Выканаў у сольных канцэртах беларускую анталогію камернай музыкі для кларнета з твораў класікі і сучасных кампазітараў, у тым ліку.

Узнагароды Лаўрэат конкурсаў: Усесаюзнага маладых выканаўцаў (1979) і Міжнароднага «Пражская вясна»(1981).

Крыніцы

Літаратура Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. — Мінск, 2012. — Т. 3. — С. 684. Новыя кнігі : па старонках беларускага друку : штомесячны бібліяграфічны бюлетэнь / Нацыянальная бібліятэка Беларусі. — 2011. — № 8. — С. 23 дадатка «Беларускі каляндар, 2012 год». Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2020. — Т. 6, кн. 1 : Могилевская область. — С. 275—276. Забара Генадзь Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдактар Г. П. Пашкоў. — Мінск, 1998. — Т.6. — С. 486. Забара Геннадий Иванович // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. / редактор Г. П. Пашков. — Минск, 2006. — Т.3. — С. 578. Ляшчэвіч, Л. І будзе новы дзень… / Л. Ляшчэвіч // ЛіМ. — 1991. — 4 кастрычніка. — С. 10.