«Бе́дныя лю́дзі» (руск. Бедные люди) — першы раман Фёдара Дастаеўскага, пачаты ў 1844 годзе і пасля шматлікіх пераробак завершаны ў маі 1845 года.
Гісторыя рамана Раман напісаны Дастаеўскім цягам дзевяці месяцаў. Першым чытачом быў рускі пісьменнік Дзмітрый Грыгаровіч, які пазнаёміў з ім Мікалая Някрасава. Упершыню апублікаваны ў «Петербургском сборнике» Някрасава (Санкт-Пецярбург, 1846). Асобнае выпраўленае выданне выйшла ў 1847 годзе.
Сюжэт Раман створаны ў форме перапіскі Макара Дзевушкіна з Варварай Дабрасёлавай, што дазволіла аўтару перадаць тонкія нюансы псіхалогіі герояў, якія самаўтойваюцца. Форма рамана запаволеная напачатку, у канцы імгненна развіваецца ў безнадзейную сітуацыю.
Персанажы Макар Аляксеевіч Дзевушкін Варвара Аляксееўна Дабрасёлава Бацькі Варвары Аляксееўны Дабрасёлавай Ганна Фёдараўна Студэнт Пакроўскі Бацька студэнта Пакроўскага Гаршкоў з сям’ёй Ратазяеў Быкаў
Беларускія пераклады Бедныя людзі: раман / Т. М. Дастаеўскі — пераклаў з расійскай мовы Я. Плашчынскі. — Менск [Мінск] : Беларускае дзяржаўнае выдавецтва, 1930
Спасылкі
Катэгорыя:Раманы Фёдара Дастаеўскага Катэгорыя:Кнігі 1845 года