Белы легіён (, ) — праўрадавае падраздзяленне перыяду Першай кангалезскай вайны, створанае французскімі спецслужбамі ў Заіры для падтрымкі рэжыму Мабуту Сесе Сека. У атрадзе служылі найміты з Усходняй Еўропы, заходніх дзяржаў, іншых краін Афрыкі і былога СССР. Назва «Белы легіён» фарміраванне атрымала ад французскіх СМІ.
Гісторыя З пачаткам вайны ў Заіры ўлады краіны выйшлі на вядомага французскага найміта Боба Дэнара з просьбай аказаць свае паслугі ў канфлікце. Той перанакіраваў іх да бельгійца Крысціяна Тавернье. У 1995 годзе ён здзейсніў інспекцыйную паездку ў Заір і склаў даклад аб вельмі нездавальняючым стане Узброеных Сіл краіны. Да работы над ваеннай падтрымкай для ўрада дзяржавы падключыліся французскія спецслужбы.
У лістападзе—снежні 1996 года пачалося фарміраванне атрада замежных наёмных спецыялістаў. Прыкрыццём для вярбоўкі служыла кампанія тэлекамунікацый і паветранай разведкі «Geolink». У стварэнні баявой групы дапамагалі ветэраны афрыканскіх канфліктаў, у прыватнасці, адстаўны палкоўнік Ален Ле Каро (дырэктар ахоўнага агенцтва ва Уагадугу) і былы жандарм Рабер Мантоя (начальнік офіса ПВК «Executive Outcomes» у Ламэ). Апошні ў будучыні прыме ўдзел у вярбоўцы беларускіх пілотаў у Кот-д’Івуар.
3 студзеня 1997 года на базу Кісангані прыбылі першыя 18 наймітаў. Гэты горад стане месцам дыслакацыі падраздзялення.
Атрад У «Белым легіёне» налічвалася прыкладна 280 чалавек. Штомесячны аклад — ад 3 да 10 тысяч долараў.
У падраздзяленні служылі грамадзяне такіх краін як Францыя, Вялікабрытанія, Бельгія, Італія, Ангола, Мазамбік, ПАР і Марока. Аснову складалі сербы, у тым ліку з Рэспублікі Сербская Краіна і Босніі. Іх у злучэнні было каля ста чалавек. Сустракаліся таксама расіяне і ўкраінцы.
Байцоў абсталявалі аўтаматамі АК-47, кулямётамі М53 (мадыфікацыя MG 42), гранатамётамі РПГ-7, снайперскімі вінтоўкамі Драгунова.
«Белы легіён» меў уласнае авіяцыйнае падраздзяленне, якое ўключала чатыры савецкіх транспартна-баявых верталётаў Мі-24, некалькі французскіх верталётаў Puma і Sud-Aviation Gazelle, югаслаўскія лёгкія штурмавікі Galeb і Jastreb, два вучэбна-баявых самалёта SIAI-Marchetti S.211, а таксама транспартнік Іл-76. Апошні найміты выкарыстоўвалі як бамбардзіроўшчык. На ўзбраенні злучэння мелася таксама значная колькасць пераносных зенітна-ракетных комплексаў 9М36 «Страла-3».
Баявы шлях У сферу дзейнасці фарміравання ўвайшлі спецыяльныяГеоргий Зотов. Дикие гуси : Откровения легендарного "солдата удачи" Боба Денара // Известия : газета. — 3 ноября 2001. і контрпартызанскія аперацыі. У баявых місіях падтрымку «Беламу легіену» аказвала французская разведка DGSE.
Перш за ўсё замежнікі прыступілі да падрыхтоўкі заірскіх часцей да наступленне, прызначанага на 20 студзеня 1997 года. У гэтай аперацыі «Легіён» прымаў удзел у баях супраць групоўкі «Альянс дэмакратычных сіл за вызваленне Конга». Авіяцыя атрада нанесла ўдар па аўтакалонах з боепрыпасамі для паўстанцаў. Адначасна найміты трымалі абарону горада Валікале, дзе вызначыліся сербскія байцы. У пачатку лютага атрад праводзіў аперацыі ў раёне горада Ватса. 10 сакавіка найміты разам з часцямі 48-га палка арміі Заіра ў 60 км ад Кісангані спынілі прасоўванне паўстанцаў і адкінулі іх на пяць кіламетраў. Аднак праз пяць дзён войскам давялося пакінуць горад, эвакуіраваўшыся на верталётах і знішчыўшы свой штаб. Пасля гэтага «Белы легіён» пачаў паступова рассыпацца. Асобныя яго байцы змагаліся ў арміі Заіра да мая.
Вядомыя байцы
Крысціян Тавернье — камандзір. Міларад Палеміш — кіраўнік харвацкіх сербаў. Югаслаў Петрушыч — кіраўнік баснійскіх сербаў.
Літаратура
Спасылкі Заир. Рождение Белого легиона
Катэгорыя:Часці і злучэнні наймітаў Катэгорыя:Гісторыя Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Катэгорыя:Старонкі з недагледжанымі перакладамі