Уільям Дадлі Хейвуд (, больш вядомы як Вялікі Біл Хейвуд (); 4 лютага 1869, Солт-Лэйк-Сіці — 18 мая 1928, Масква) — паўночнаамерыканскі леварадыкальны прафсаюзны лідар.
Біяграфія Бацька Біла, які працаваў паштальёнам, памёр, калі хлопчыку было 3 гады. Ва ўзросце 9 гадоў ён пракалоў правае вока і застаўся сляпым на адно вока. Працаваў шахцёрам, каўбоем, на ферме. У раннія гады сваёй дзейнасці праяўляў відавочную схільнасць да анарха-сіндыкалізму. Ў 1896 годзе уступіў у Заходнюю федэрацыю гарнякоў Амерыкі, у 1901 годзе стаў яе сакратаром-скарбнікам. У 1901 годзе ўступіў у Сацыялістычную партыю ЗША, далучыўся да яе левага крыла. Адзін з заснавальнікаў і лідараў сіндыкалісцкай арганізацыіІндустрыяльныя працоўныя свету, з 1914 года — генеральны сакратар ІПС.
Арганізоўваў забастоўкі шахцёраў. Быў лідарам «Каларадскіх працоўных войнаў» — серыі канфліктаў паміж рабочымі і адміністрацыяй на шахтах у штаце Каларада, у якіх было забіта 33 рабочых — страйкоўцаў і штрэйкбрэхераў.
У 1906 годзе разам з Чарльзам Моерам і Джорджам Пецібонам абвінавачаны ў арганізацыі выбуху, у выніку якога загінуў былы губернатар Айдаха Фрэнк Сцюненберг, на падставе паказанняў Гары Орчарда, які непасрэдна заклаў бомбу. Прысяжныя апраўдалі Хейвуда.
У 1908 годзе зняты Моерам з кіруючых пазіцый у Заходняй федэрацыі гарнякоў. Арганізоўваў забастоўкі ў тэкстыльнай прамысловасці.
У аўтабіяграфіі распавядаў пра свой выступ у маі 1917 года перад рускімі рабочымі-імігрантамі, у якім казаў пра блізкую рэвалюцыю: «Мая парада, таварышы рабочыя: змагайцеся на баку той партыі, якая стаіць, па-першае, за ўладу рабочых і салдацкіх дэпутатаў, па-другое, за сепаратны мір з Германіяй і, па-трэцяе, за адмову ад прызнання царскіх даўгоў».
У 1917 годзе пасля ўступлення ЗША ў Першую сусветную вайну арыштаваны разам з 165 дзеячамі «Індустрыяльных працоўных свету» па абвінавачванні ў шпіянажы і супрацьдзеянні прызыву. У 1918 годзе судом прысуджаны да 20 гадоў турмы за падбухторванне да мецяжу. Вітаў з турэмнай камеры Кастрычніцкую рэвалюцыю ў Расіі, заявіўшы: «Гэта тое, пра што мы марылі». Стаў членам Камуністычнай партыі ЗША ў 1921 годзе. У тым жа годзе быў вызвалены пад заклад на час падачы апеляцыі і збег у Савецкую Расію. Працаваў у Міжнароднай арганізацыі дапамогі змагарам рэвалюцыі. Удзельнічаў у стварэнні Аўтаномнай індустрыяльнай калоніі «Кузбас». Неаднаразова меў зносіны з У. І. Леніным (упершыню сустрэўся з ім у 1910 годзе на кангрэсе II Інтэрнацыянала ў Капенгагене). Незадоўга да смерці быў прызначаны намеснікам старшыні негрыцянскага бюро Усходняга лендэрсакратарыята выканкама Камінтэрна.
Памёр у 1928 годзе. Урна з прахам пахавана ў крамлёўскай сцяне 4 жніўня 1928 годаПохороны двух революционеров Ландлера и Хэйвуда. // Бурят-Монгольская правда. Верхнеудинск. № 180 (1448). 8 августа 1928 года. стр. 1. У кнізе А. Абрамава «Ля Крамлёўскай сцяны» сказана, што палова праху Хейвуда замуравана ў Крамлёўскай сцяне, а другая, паводле яго апошняй волі, пахавана ў ЗША, у брацкай магіле рабочых, пакараных па «хаймаркетскай справе» у Чыкага ў 1887 годзе.
Зноскі
Спасылкі Bill Haywood’s archive at Anarchist Archives Max Eastman «Bill Haywood, Communist» David Karsner «William D. Haywood,Communist Ambassador to Russia» Lewis Gannett «Bill Haywood in Moscow»
Катэгорыя:Пахаваныя ў некропалі каля Крамлёўскай сцяны Катэгорыя:Шахцёры Катэгорыя:Прафсаюзныя дзеячы ЗША Катэгорыя:Сіндыкалісты Катэгорыя:Рэвалюцыянеры ЗША Катэгорыя:Камуністы ЗША Катэгорыя:Сацыялісты ЗША Катэгорыя:Нарадзіліся ў Солт-Лэйк-Сіці