Брытанская нацыянальная партыя (БНП) () — брытанская праварадыкальная палітычная партыя. Партыя заснавана , пасля яго сыходу ў 1982 годзе з Брытанскага нацыянальнага фронту (БНФ). Прытрымліваецца крайне правай ідэалогіі.

Вынікі на выбарах БНП не мае сваіх прадстаўнікоў у брытанскім парламенце. У 2005 годзе падчас парламенцкіх выбараў БНП атрымала 0,7% галасоў выбаршчыкаў, заняўшы восьмае месца. У 2008 годзе БНП заняла пятае месца на выбарах мэра Лондана, набраўшы 5,2% галасоў выбаршчыкаў. Кандыдат на пасаду мэра быў абраны адным з 25 членаў Лонданскай гарадской асамблеі. БНП мае прадстаўнікоў і ў акруговых саветах сталіцы, а таксама ў саветах графстваў.

Акрамя таго, на выбарах у Еўрапарламент 4 чэрвеня 2009 года БНП заваявала два месцы ў Еўрапарламенце (адно з месцаў атрымаў лідар партыі Нік Грыфін).

Партыя прытрымліваецца вельмі правай ідэалогіі, якая ўключае ў сябе расізм, антысемітызм, адмаўленне Халакоста, забарону іміграцыі і гамафобіюEncyclopedia of modern worldwide extremists and extremist groupsNationalist myths and modern media: contested identities in the age of globalizationEncyclopedia of British and Irish political organizations: parties, groups and movements of the 20th century.

Нік Грыфін быў лідарам партыі з 27 верасня 1999 года па 1 кастрычніка 2014 года. Затым гэтую пасаду заняў Адам Уолкер.

У 2015 годзе партыя прыняла ўдзел у Міжнародным рускім кансерватыўным форуме у Пецярбургу.

Галерэя

Гл. таксама Спынім ісламізацыю Еўропы

Заўвагі

Літаратура

Спасылкі Афіцыйны сайт Брытанскай нацыянальнай партыі Маніфест Брытанскай нацыянальнай партыі 2005 года на сайтк BBC.co.uk

Катэгорыя:Палітычныя партыі паводле алфавіта Катэгорыя:Ультраправыя партыі Катэгорыя:Палітычныя партыі, заснаваныя ў 1982 годзе Катэгорыя:Палітычныя партыі Вялікабрытаніі