Дэвід Хокні OM CH (; ,  — ) — англійскі мастак, графік і фатограф, які значную частку жыцця правёў у ЗША.

У 1963 годзе Хокні пераехаў з Вялікабрытаніі ў ЗША, Лос-Анджэлес дзеля больш ліберальнага палітычнага клімату. Яскравы прадстаўнік поп-арту ў 1960-х, лічыцца адным з самых уплывовых мастакоў XX стагоддзя. Адзін з 45 Кавалераў Пашаны. З 1968 года Хокні пачаў працаваць у фотарэалістычным стылі жывапісу і распрацаваў тонкую манеру малявання. Але пасля свайго захаплення сцэнічным дызайнам, Дэвід у 1982 годзе пачаў працаваць з палароідамі. У наступныя 2 гады Хокні стварыў мноства здымкаў, у некаторых выпадках — буйнафарматных палароідных здымкаў і фотакалажаў, хаця гэты метад быў створаны ім годам раней і названы «Joiners». Апроч фотарэалізму пісаў мінімалістычныя карціны, напрыклад, Містэр і місіс Кларк і Персі, а таксама творы ў жанры поп-арт (Вялікі ўсплёск, Пітэр выбіраецца з басейна Ніка).

У красавіку 2008 года Дэвід Хокні падарыў лонданскай галерэі Тэйт сваю самую вялікую карціну — «Высокія дрэвы каля Уортэра» (памер палатна — 4,6 на 12 метраў). Карціна была ўпершыню выстаўлена ў 2007 годзе ў Каралеўскай акадэміі мастацтваў.

У лістападзе 2018 года Дэвід Хокні стаў самым дарагім мастаком з тых, хто цяпер жыве. Яго карціну пад назвай «Басейн з дзвюма фігурамі» прадалі на аўкцыёне пасляваеннага і сучаснага мастацтва «Крысці» ў Нью-Ёрку за рэкордную суму — 90 мільёнаў 300 тысяч долараў.