Крэпдэшын ( — кітайскі крэп) — від шаўковай крэпавай тканіны з умераным бляскам, адна з самых распаўсюджаных шаўковых тканін у СССР і Расіі пачынаючы з 1952 года. Шчыльная, адносна тонкая тканіна. Вырабляецца перапляценнем нітак з шоўку-сырца ў аснове і нітак крэпавай круткі ва ўтку. Ужываецца для пашыву блузак, сукенак, касцюмаў і шаляў.

Тканіна можа вырабляцца з выкарыстаннем таксама ваўняных і поліэфірных валокнаў.

У крэпдэшыну прыемная шурпатая паверхня, ён не камечыцца, можа быць дастаткова шчыльным або вельмі тонкім. З тонкіх відаў атрымліваюцца прыгожыя сукенкі і блузкі, з цяжкіх шыюць стыльныя касцюмы. Яго часта параўноўваюць з шыфонам, аднак у крэпдэшыну празрыстасць нашмат менш. Драпіроўкі, мяккія спадальныя зморшчыны — тыя дэталі, што ўпрыгожваюць любую рэч, лёгка дазваляе ствараць гэтая тканіна.

Выраблены з чыста натуральных валокнаў шоўку матэрыял у летнюю спёку прапускае паветра, дае магчымасць целу дыхаць. Часта служыць асновай для батыка, таму выкарыстоўваецца для стварэння шаляў, хустак, распісаных дзіўнымі ўзорамі. Шалікі з яго, дзякуючы шурпатай структуры, добра трымаюцца на плячах і галаве.

Літаратура

Креп-де-шин // Корзинка — Кукунор. — М. : Советская энциклопедия, 1953. — С. 336. — (Большая советская энциклопедия : [в 51 т.] / гл. ред. Б. А. Введенский ; 1949—1958, т. 23).

Спасылкі

Катэгорыя:Шаўковыя тканіны