Група «Палессе» — фарміраванне Войска Польскага, створанае 5 студзеня 1919 года. Вядома пад назвамі: Група «Палессе», Група «Падляшша», Палескі фронт.

Гісторыя На момант абвяшчэння незалежнасці ў падпарадкаванні вайсковага кіраўніцтва Польшчы адсутнічалі арганізаваныя аператыўныя структуры. Асновай узброеных сіл былі імправізаваныя групы, якія складаліся з батальёнаў і палкоў. Адной з такіх груп была Група «Падляшша», таксама вядомая як група ген. Лістоўскага. Першапачаткова яна павінна была прыкрываць лінію Буга ў паўночнай Любліншчыне, затым, 9 лютага 1919 г., пасля перамоваў з немцамі авалодала Брэсцкай крэпасцю і рушыла на ўсход, каб авалодаць тэрыторыямі, падпарадкаванымі нямецкай акупацыйнай адміністрацыі. За паўтара гады існавання група прайшла праз Брэст, Пінск і інш.

У лютым 1919 г. група вяла абарончыя баі з нешматлікімі сіламі Чырвонай арміі. Паўнавартасны наступ распачала толькі ў наступным месяцы. 2 сакавіка група заняла Слонім і Пінск, тым не менш, затрымалася на Стыры, Прыпяці і Ясельдзе, спрабуючы захапіць Лунінец (у той час у сувязі з рэарганізацыяй група была перайменавана ў Палескі фронт). Развіццё наступу група здолела ажыццявіць толькі 10 ліпеня. Поспех наступу дазволіў працягнуць рух на праціўніка. Былі нанесены ўдары у напрамку Гарыні, Тонежа ў канцы жніўня і Пцічы ў снежні. Затым фронт быў перафамаваны ў Групу «Палессе» у складзе Літоўска-беларускага фронта. У гэты момант ген. Лістоўскі быў пераведзены на Валынскі фронт, а яго месца заняў ген. Сікорскі.

28 студзеня Савет Народных Камісараў РСФСР накіраваў польскаму боку прапанову аб перамір’і, але польская разведка заўважыла канцэнтрацыю сіл РСЧА на лініі фронту. Таму Генеральны штаб Войска Польскага распачаў плаванаванне наступальнай аперацыі з мэтай перахопу ініцыятывы, т. зв. Кіеўскую экспедыцыю. Першапачаткова планавалася, што першы этап павінен быў адбыцца на Палессі (Мазырская аперацыя). У межах гэтага этапу 9-я пяхотная дывізія (амаль уся баяздольная частка групы) была ўзмоцнена: 2-й кавалерыйскай брыгадай, пяхотным палком і 20 гарматамі. Сама дывізія складалася з 6100 салдат і 400 кавалерыстаў. 5 сакавіка з Убарці палякі атакавалі сіламі пяхоты Мазыр і кавалерыяй Барбараў (абодва гарады былі захоплены ў адзін дзень). Вышэйзгаданыя атакі былі падтрыманы ўдарам з-за Пцічы на Калінкавічы (заняты 6 сакавіка). Савецкія сілы тут былі прадстаўлены 57-й і 47-й стралковымі дывізіямі. 7 сакавіка 9-я дывізія Войска Польскага пачала ўмацоўваць свае пазіцыі, а 8 сакавіка заняла Рэчыцу. Затым савецкія войскі (10-я, 17-я і 57-я стралковыя дывізіі) 4 разы няўдала контратакавалі (16 сакавіка, 30 сакавіка — 3 красавіка, 6 і 15 красавіка). Толькі пасля некалькіх спроб савецкія часткі здолелі заняць Рэчыцу. У барацьбе на Палессі Палескую групу падтрымлівала Пінская флатылія. Пасля ўзмацнення групы 27 красавіка Палеская група заняла Чарнобыль і ўмацавалася на берагах Дняпра, а 10 мая зноў захапіла Рэчыцу.

Акрамя таго, сілы польскай 9-й пяхотнай дывізіі павінны былі ўдзельнічаць у наступленні на Беларускім тэатры ваенных дзеянняў. Гэтаму перашкодзіла першае наступленне Тухачэўскага (інакш Бярэзінская бітва). 4 ліпеня яны зноў атакавалі, прымусіўшы польскае войска адступіць. Затым Мазырская група, якая складалася з дзвюх дывізій, выступіла супраць Палескай групы. Гэта прымусіла Сікорскага адвесці свае сілы да Лунінца (11 ліпеня), патапіць рэшткі Палескай флатыліі 24 ліпеня, а затым адступіць да ракі Буг.

29 ліпеня пачалася абарона р. Нараў і Буг. Палеская група тады займала наступныя пазіцыі:

9-я і 21-я пяхотныя дывізіі: Брэст. 16-я пяхотная дывізія: Брэст-Пратулін.

1 жніўня пачаўся наступ 16-й арміі РСЧА на Брэсцкую крэпасць. Пасля заняцця часткі абарончых умацаванняў крэпасці палякі былі вымушаны адступіць у цытадэль. Вячэрняя контратака (1-2 жніўня) дазволіла вярнуцца да статуса-кво (становішча да 1 жніўня). Працягваліся цяжкія баі. Абодва бакі імкнуліся здабыць тактычную ініцыятыву з мэтай пералому на свой бок. Нягледзячы на актыўныя дзеянні, група была вымушана адступіць. На падставе рашэння Галоўнакамандуючага ад 6 жніўня група была расфарміравана: 9-я пяхотная дывізія была ўключана ў склад 5-й арміі, якой камандаваў Сікорскі, а 16-я і 21-я пяхотныя дывізіі — у 4-ю армію, якая ўваходзіла ў склад ударнай групоўкі. Адбылося гэта ў раёне Белай, у месцы стварэння групы ў 1919 г.

Камандзіры

генерал-лейтэнант Антоні Лістоўскі (5 студзеня — 2 жніўня 1919 г.) палкоўнік Станіслаў Шпрынгвальд (2 жніўня — 9 жніўня 1919 г.) палкоўнік / генерал-падпаручнік Уладзіслаў Сікорскі (9 жніўня 1919 — 6 жніўня 1920 г.)

Крыніцы

Літаратура

Tadeusz Wawrzyński. Dowództwa frontów 1919—1920. «Biuletyn Centralnego Archiwum Wojskowego 20/1997». 

Катэгорыя:Польска-савецкая вайна Катэгорыя:Войска Польскай Рэспублікі (1918—1939)