Маката, макат ( — пакрыццё або пакрывала) — дэкаратыўна-мастацкая, ужытковая тканіна, шаўковая з выкарыстаннем ва ўтку залотных ці валачоных нітак са стылізаванымі расліннымі (у асноўным кветкі — гваздзік, цюльпан, ружа), архітэктурнымі (напрыклад, матыў міхрабу) або геаметрычнымі ўзорамі, выкананая ў розных тэхніках ткацтва (уключаючы брашэ або лансіроўку). Сустракаюцца таксама макаты, аздобленыя гафтам або аплікацыяй, зробленымі маляўнічымі шоўкамі на шаўковай тканіне.

Вырабляліся ў краінах Блізкага Усходу, галоўным чынам у Турцыі і Персіі ў XVII—XVIII стагоддзях, дзе вешалі на сцены дамоў і палатак (так званыя шатровыя макаты) і пакрывалі імі мэблю, таксама выкарыстоўваліся для пакрыцця падушак або матрацаў. На Далёкім Усходзе макаты вырабляліся ў Кітаі, дзе іх упрыгожвалі сімвалічныя выявы жывёл, звязаных з кітайскай міфалогіяй. У Рэчы Паспалітай макаты вырабляліся ў XVIII стагоддзі, спачатку ў маёнткавых майстэрнях, пазней, таксама ў XIX стагоддзі, на ткацкіх мануфактурах у Гродне, , Бродах і Кракаве і выкарыстоўваўся ў якасці фіранак, сурвэтак, насценных пакрыццяў і для намётаў і шатроў. Макаты з вышытымі картушамі гербаў часта ўпрыгожвалі сцены сядзіб.

Літаратура

Катэгорыя:Шоўк Катэгорыя:Тэкстыль