Уяндзіна (; ) — рака ў Расіі, працякае па тэрыторыі Якуціі. Утвараецца пры зліцці рэк Бакы і Іргічан, упадае ў раку Індыгірку на 599 км ад яе вусця.
Працякае па Абыйскай нізіне, на тэрыторыі Усць-Янскага і Абыйскага улусаў. Даўжыня ракі — 586 км. Плошчу вадазборнага басейна розныя крыніцы ацэньваюць па-рознаму, у адных крыніцах яна ацэньваецца ў 177 000 км², у іншых крыніцах, яе плошча ацэньваецца ў 41 000 км².
Рэчышча ракі моцна звілістае, замярзае ў кастрычніку, выкрываецца ў канцы траўня — пачатку чэрвеня, характэрныя наледзі. Рака не суднаходная. Вышыня вытоку вышэй за 169 метраў над узроўнем мора. Вышыня вусця каля 23 метраў над узроўнем мора.
У 2015 годзе на рацэ Уяндзіна ў вечнай мерзлаце на тэрыторыі Абыйскага раёна былі ўпершыню выяўлены дзве муміі дзіцянят пячорнага льва.