Міхаіл Мустыгін (, г. Каломна, Расія — ) — беларускі футбаліст і трэнер.
Клубная кар’ера Футбольную кар’еру ў 1959 годзе ў маскоўскім ЦСКА, пазнее перашоў у мінскае «Дынама» дзе гуляў з 1962-га па 1972 год. За гэты час правёў у саставе мінчан 234 матча, забіўшы 90 мячоў. У 1963 годзе стаў бронзавым прызёрам чэмпіянату Савецкага Саюза. У 1965 годзе быў фіналістам розыгрышу Кубка СССР. У 1967 годзе стаў лепшым бамбардзірам чэмпіянату СССР, забіўшы 19 мячоў.
Пасля заканчэння гульнявой кар’еры доўгія гады працаваў трэнерам дзіцяча-юнацкіх футбольных школ Мінска. Сярод яго выхаванцаў нямала вядомых футбалістаў, у ліку якіх і цяперашні галоўны трэнер брэсцкага «Дынама» Ігар Крывушэнка, які раней узначальваў нацыянальную зборную Беларусі, а таксама барысаўскі БАТЭ і мінскае «Дынама».
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Футбалісты СССР Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК ЦСКА Масква