Дзмітрый Уладзіміравіч Дзябелка () — беларускі спартсмен (барацьба грэка-рымская), заслужаны майстар спорту Беларусі, бронзавы прызёр ХХVІІ летніх Алімпійскіх гульняў (2000, Сідней).

Біяграфія Нарадзіўся 7 студзеня 1976 года ў Мінску.

Скончыў спартыўна-педагагічны факультэт спартыўных гульняў і адзінаборстваў БДУФКСпортивно-педагогический факультет спортивных игр и единоборств.

У 2003 годзе ў Дзябелкі быў дыягнаставаны гломеруланефрыт, у выніку чаго ён не змог удзельнічаць на Алімпійскіх гульнях 2004 годаБронзовый призер Олимпийский игр в Сиднее Дмитрий ДЕБЕЛКО: «На руках была лицензия в Афины, и тут диагноз — отказала почка». У 2006 годзе перанёс аперацыю па перасадцы ныркі, у 2016 годзе была зроблена паўторная трансплантацыя.

У апошнія гады жыцця працаваў дзіцячым трэнерамУмер известный белорусский борец греко-римского стиля Дмитрий Дебелка.

Памёр 24 лютага 2022 года ў Мінску.

Крыніцы

Літаратура Белорусский государственный университет физической культуры : о времени, о спорте, о себе / [под общей редакцией М. Е. Кобринского]. — Минск, 2007. — С. 344. Минск олимпийский : сквозь тернии к звездам / [Представительство НОК Беларуси; под общей редакцией И. И. Кахновича, С. В. Корнюшко]. — Минск : Позитив-центр, 2011. — С. 211. Спортивная энциклопедия Беларуси. — Минск, 2005. — С. 171.

Катэгорыя:Барцы Беларусі Катэгорыя:Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2000 года Катэгорыя:Барцы на летніх Алімпійскіх гульнях 2000 года Катэгорыя:Чэмпіёны Беларусі па барацьбе Катэгорыя:Выпускнікі спартыўна-педагагічнага факультэта спартыўных гульняў і адзінаборстваў БДУФК