Таццяна Мікалаеўна Буйко (нар. , г. п. Івянец, Валожынскі раён, Мінская вобласць) — беларускі філосаф. Доктар філасофскіх навук (2003), дацэнт (2005).
Біяграфія Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Філасофія», 1982; аспірантура, 1988).
Працавала ў Нацыянальным інстытуце адукацыі (1992—2001, загадчык аддзела параўнальнай адукацыі, вядучы навуковы супрацоўнік), Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры (1982—1984, 1988—1991 і з 2001, спартыўна-педагагічны факультэт спартыўных гульняў і адзінаборстваў, кафедра філасофіі і гісторыі, загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: філасофія адукацыі.
Бібліяграфія Философия образования: тенденция и дисциплинарный статус : диссертация … доктора философских наук : 09.00.08 : защищена 10.12.2002 : утверждена 12.11.2003 / Буйко Татьяна Николаевна. — Минск, 2002. Обеспечение качества образования в высшей школе: организационно-управленческий аспект / Буйко Т. Н., Капранова В. А. — Минск, 2000. Уводзіны ў філасофію адукацыі : курс лекцый і планы семінарскіх заняткаў / У. Р. Бондараў, Т. М. Буйко, М. І. Латыш. — Мінск, 1998. Философия образования: старая традиция или новая дисциплина? / Т. Н. Буйко. — Минск, 2000. The family in transitional society : Evolution of the modern family in Belarus / Tatsiana Bouiko // Lifelong integrated education : enlightenment on the order of coexistence wisdom for creating our future : the collection of records of the 9th International Forum on Lifelong Integrated Education / Nomura Center for Lifelong Integrated Education. — Tokyo, 2009. — P. 102—108.
Літаратура Буйко Татьяна Николаевна // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2006. — Т. 2. — С. 550. Спасылкі Кафедра философии и истории