Даўганожка балотная, Даўганожка шкодная (Tipula paludosa) — від насякомых з сямейства . З’яўляецца шкоднікам сельскагаспадарчых культур.
Апісанне Цела імага шэрага колеру, у даўжыню дасягае 20-24 мм. Лічынка цыліндрычнай формы, даўжынёй 30-35 мм, не мае канечнасцяў. Яйка да 1 мм, авальнае, чорнае, бліскучае.
Спосаб жыцця Лічынкі кормяцца каранямі і адмерлымі часткамі раслін. Даюць адно пакаленне ў год. Яйкі адкладаюцца ў глебу. Лічынкі вядуць падземны спосаб жыцця і зімуюць у глебе. Увесну ў маладых раслін падгрызаюць карані, сцёблы і бліжэйшае да зямлі лісце, выклікаючы сур’ёзнае прарэжванне пасеваў.
Распаўсюджанне Від шырока распаўсюджаны ў Еўразіі. Адсутнічае на Крайняй Поўначы Еўропы, Фарэрскіх астравах і ў Японіі. На тэрыторыі былога СССР сустракаецца паўсюдна. Колькасць віду ў заходняй частцы арэала вышэй, чым ва ўсходняй. Завезены ў Паўночную Амерыку.
Шкода На тэрыторыі былога СССР гэта насякомае шкодзіць у асноўным лёну ў вільготных раёнах еўрапейскай часткі, асабліва на тарфяністых глебах. У меншай ступені пашкоджвае каноплі, гарох, бульбу, кукурузу, ячмень, авёс, грэчку і розную гародніну.
Для барацьбы ўжываюць інсектыцыды, асушэнне забалочаных участкаў, глыбокае зяблевае ўзворванне і атручаныя прынады.
Літаратура
Вредная долгоножка // Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978.
Катэгорыя:Насякомыя Еўразіі Катэгорыя:Насякомыя Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1830 годзе Катэгорыя:Даўганожкі