Рыма Анатольеўна Зюбіна (; 23 жніўня 1971, Ужгарад, Закарпацкая вобласць, УССР) — украінская актрыса тэатра і кіно, тэлевядучая, грамадскі дзеяч. Прызнана найлепшай актрысай 2017—2019 рэйтынгам «Знята ва Украіне». Лаўрэат шматлікіх тэатральных прэмій, у тым ліку двухразовы ўладальнік прэміі «Кіеўская пектораль», а таксама некалькіх міжнародных узнагарод.

Біяграфія Рыма Зюбіна нарадзілася ў Ужгарадзе на Закарпацці. З трох да сямі гадоў пражыла ў Венгрыі бо бацька быў ваенным. Менавіта ў Венгрыі, убачыўла спектакль «Папялушка», дзе галоўную ролю выконвала яе сястра, нарадзілася дзіцячая мара стаць актрысай. З дзяцінства займалася балетам, вучылася ў музычнай школе, а таксама прымала ўдзел у дзіцячым тэатры «Равеснік», тэатры-студыі пры Закарпацкім драмтэатры, там жа з 17-ці гадоў грала ў спектаклях у масавых сцэнах. З чырвоным дыпломам скончыла Ужгарадское культурна-асветніцкае вучылішча, пасля чаго была запрошаная ў некалькі тэатраў на працу, аднак яна выбірае Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт культуры і мастацтваў. Пасля года навучання вярнулася ў Ужгарад і ўладкавалася на працу ў мясцовы драмтэатр.

Кар’ера Праз некаторы час зноў пераехала ў Кіеў, дзе працавала адразу ў некалькіх тэатрах: у прафесійным тэатры-студыі камернай п’есы, у Тэатры юнага гледача, ў Тэатры драмы і камедыі на левым беразе Дняпра, у тэатры «Залатыя вароты» і ў тэатры «Сузор’е». У 1992 годзе адбыўся дэбют на тэлебачанні ў фільме «Аб вар’яцкім каханні, снайперы і касманаўце». З 1992 года была вядучай праграмы «Энікі-Бенікі» і з 1994 «Лега-эксперес» дзіцячай рэдакцыі першага нацыянальнага канала Украіны.

У 1994 годзе скончыла Кіеўскі інстытут культуры імя Карнейчука (цяпер гэта Кіеўскі нацыянальны універсітэт культуры і мастацтваў), тады ж пачынае працаваць у тэатры «Брава». З 1997 — член трупы Кіеўскага акадэмічнага Маладога Тэатра. За гады працы ў тэатры актрыса неаднаразова выступала са спектаклямі на міжнародных тэатральных фестывалях.

Стала заснавальнікам фестывалю дзіцячага кіно «ФільмФестБук» у лагеры Артэк-Букавель у 2016 і 2017 гадах.

У 2016 годзе знялася ў фільме «Гняздо галубкі». Карціна стала трыумфатарам прэміі «Золата дзіга», дзе атрымала шэсць статуэтак, у тым ліку Рыма Зюбіна была ганаравана звання «Найлепшая актрыса». У 2017 годзе ўвайшла ў спіс самых уплывовых жанчын Украіны.

Асабістае жыццё Замужам за украінскім тэатральным рэжысёрам Станіславам Майсеевым, у 1998 годзе ў іх нарадзіўся сын Данііл.

Грамадская пазіцыя З’яўляецца Амбасадорам фонду дапамогі анкахворым дзецям «Краб». Таксама на валанцёрскіх пачатках грае спектаклі ў складзе трупы Луганскага музычна-драматычнага тэатра, які часова пераехаў у Севераданецк.

Актрыса неаднаразова адмаўлялася ад звання «Заслужанага артыста Украіны», бо, на яе думку, гэта перажытак савецкага мінулага, таксама артыстка актыўна падтрымлівае рэфармацыю цяперашняй тэатральнай сістэмы ў краіне.

У сакавіку 2014 года, пасля анексіі Крыма Рыма Зюбіна стала першай украінскай актрысай, якая афіцыйна заявіла аб адмове здымацца ў праектах расійскай вытворчасці. Актыўна змагалася за вызваленне ўкраінскага кінарэжысёра Алега Сянцова з расійскай турмы. Арганізавала акцыю «Саджайце дрэвы, а не людзей», якую падтрымалі ў многіх краінах свету. Пастаянная ўдзельніца акцый падтрымкі ўкраінскіх палітвязняў, якія незаконна асуджаныя і ўтрымліваюцца ў турмах Расіі.

Прызнанне

Дзяржаўныя ўзнагароды

Ордэн княгіні Вольгі III ступені (2020)

Узнагароды

1992 — Міжнародны фестываль тэатраў для дзяцей і юнакоў Найлепшая жаночая роля («Чароўныя чаравічкі») 1994 — Фестываль кіеўскіх прафесійных тэатраў-студый Найлепшая жаночая роля («За кулісамі холадна») 2003 — «Кіеўская пектараль» Найлепшая жаночая роля («Дзядзька Ваня») 2008 — «Кіеўская пектараль» Найлепшая жаночая роля («Чацвёртая сястра») 2008 — Міжнародны фестываль «Тэатр. Чэхаў. Ялта» Найлепшае жаночае выкананне ў чэхаўскай пастаноўцы («Дзядзька Ваня») 2016 — Кінафестываль «Кіці» Найлепшая жаночая роля («Рэха») 2016 — Міжнародны кінафестываль Мангейм-Гейдэльберг Special Achievement Award («Гняздо галубкі») 2017 — Дзяржаўная прэмія імя Лесі Украінкі («Трубач») 2017 — «Залатая дзіга» Найлепшая актрыса («Гняздо галубкі») 2017 — Міжнародны кінафестываль «Каханне гэта шаленства» Балгарыя г. Варна Найлепшая актрыса («Гняздо галубкі») 2022 — Only the Best Film Awards, Маямі, ЗША. Найлепшая актрыса. Фільм «Валера»

Намінацыі

2018 — «Залатая дзіга» Найлепшая актрыса другога плана («Мяжа»)

Катэгорыя:Актрысы Украіны