Ніна Львоўна Семізо́рава (нар. , Крывы Рог, Днепрапятроўская вобласць) — савецкая ўкраінская і расійская балерына, балетны педагог. Заслужаная артыстка УССР (1977), Народная артыстка РСФСР (1985).
Біяграфія Нарадзілася 15 кастрычніка 1956 года ў горадзе Крывы Рог. У 1975 годзе скончыла Кіеўскае харэаграфічнае вучылішча (педагог Г. М. Кірылава). У 1975—1978 гадах выступала на сцэне Кіеўскага тэатра оперы і балета імя Т. Шаўчэнкі. У 1978—2000Нина Семизорова // Вялікі тэатр гадах атыстка балетнай трупы Вялікага тэатра ў Маскве. У 1989 годзе скончыла балетмайстарскі факультэт Расійскага інстытута тэатральнага мастацтва. У 2000—2008 гадах балетмайстар-рэпетытар тэатра «Крамлёўскі балет», з 2009 года — балетмайстар-рэпетытар балетнай трупы Вялікага тэатра. Пасля завяршэння сцэнічнай кар’еры Ніна Сямізорава з 1996 года выкладае на кафедры харэаграфіі Расійскага інстытута тэатральнага мастацтваНина Семизорова // Музыкальные сезоны.
Творчасць Танец Семізоравай адрозніваецца прыгажосцю ліній, лёгкім кручэннем і скачком, тонкім пачуццём паставы. Сярод яе лепшых партый — Фрыгія («Спартак» А. Хачатурана) і Адэта — Адылія («Лебядзінае возера» П. І. Чайкоўскага); ледзі Макбет («» , балетмайстар У. В. Васільеў). Гастралявала за мяжой.
Узнагароды 1-я прэмія і залаты медаль Міжнароднага конкурсу артыстаў балета ў Маскве (1977) Заслужаная артыстка УССР (1977) Народная артыстка РСФСР (1985) Прэмія Маскоўскага камсамола «За высокае выканальніцкае майстэрства і актыўную грамадскую дзейнасць» (1985) Прыз «За вялікі ўклад у мастацтва балета ХХ стагоддзя» на Міжнародным фестывалі «Зоркі сусветнага балета» (Данецк, 1999) Прыз часопіса «Балет» «Душа танца» ў намінацыі «Мэтр танца» (2007)
Зноскі
Літаратура
Семизорова Нина Львовна // Российские деятели украинского происхождения. История отношений Украины и России в лицах за 337 лет (1654—1991) [Текст]: энциклопедический справочник / А. Ф. Ткаченко. — : Аристей, 2005. — 604 с. — 345. .
Спасылкі Нина Семизорова // Сайт Вялікага тэатра Сергей Павленко Нина Семизорова: «На балетной сцене все видно, как в зеркале» // Сайт Краснаярскага дзяржаўнага тэатра оперы і балета Рибель А. А. От исполнительского к педагогисекому мастерству (тврчество Н. Л. Сезоровой) // Вестник Академии русского балета им. А. Я. Вагановой. № 4(63), 2019 Нина Семизорова // Музыкальные сезоны
Катэгорыя:Артысты балета паводле алфавіта Катэгорыя:Артысты балета СССР Катэгорыя:Артысты балета Украіны Катэгорыя:Артысты балета Расіі Катэгорыя:Артысты балета XX стагоддзя Катэгорыя:Балетмайстры Расіі Катэгорыя:Балетмайстры XX стагоддзя Катэгорыя:Балетмайстры XXI стагоддзя