Дулебка, Дулеба — рака ў Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці, левы прыток ракі Ольса (басейн Дняпра).
Назва На карце XVIII ст. тут вёска Дулебы, а рэчка пазначаная як Асотна.
Паводле расійскага славіста А. Трубачова (суаўтара кнігі "Лінгвістычны аналіз гідронімаў Верхняга Падняпроўя" разам з Ул. Тапаровым), назва ад славянскага этноніма дулебыВ. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 218..
Тут цераз раку Ольсу - яшчэ адна Дулебка, на ёй вёска Дулебня.
Гідраграфія Даўжыня 23 км. Плошча вадазбору 152 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4 ‰. Пачынаецца за 3,7 км на поўнач ад вёскі Ягадка, вусце на паўднёва-ўсходняй ускраіне вёскі Мацевічы. Рэчышча каналізаванае на працягу 12 км (2,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Баравіца — 3 км на паўночны ўсход ад вёскі Галынка). Цячэ пераважна па забалочаным лесе.
Літаратура
Катэгорыя:Прытокі Ольсы Катэгорыя:Рэкі Бярэзінскага раёна