Крычаўская канатная мануфактура — мануфактура, якая працавала ў Крычаве ў 1785—1798 гадах.

Гісторыя

Размяшчалася ў двух будынках. Мелася печ для варкі смалы з попелам, які пастаўлялі сяляне ў залік аброку па чвэрці з душы, за што атрымлівалі дровы на паліва. Пражу скупалі ў навакольных вёсках. Працавала каля 300 прыгонных. У 1787 годзе выраблялася па 1 тысячы пудоў канатаў у тыдзень. У 1785 годзе для выраблена канатаў на 117,2 тысячы рублёў.

Літаратура

Катэгорыя:Гісторыя Крычава Катэгорыя:Прадпрыемствы Беларусі