Валерый Аляксандравіч Кучы́нскі ( — ) — аперны і эстрадны спявак (лірычны барытон), Заслужаны артыст БССР (1974).
Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Мікалаеў. З 1967 года саліст Ансамбля песні і танца Беларускай ваеннай акругі. У 1970 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю. У 1970—1973 і 1976—1979 гадахКартина дня // БЕЛТА саліст Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР, у 1973—1976 гадах — у Беларускай філармоніі. Таксама быў салістам Ансамбля песні і танца Паўночнай групы войскаў (ПНР). З 1983 года В. А. Кучынскі саліст Дзяржтэлерадыё БССР.
Творчасць В. А. Кучынскі працаваў на опернай сцэне і ў эстрадным жанры. У яго канцэртным рэпертуары прысутнічалі камерная лірыка, песні беларускіх кампазітараў. Сярод оперных партый: Максім («Зорка Венера» Ю. Семянякі), Ад аўтара («Джардана Бруна» С. Картэса), Анегін («Яўген Анегін» П. Чайкоўскага), Ялецкі («Пікавая дама» П. Чайкоўскага).
Лаўрэат IV Усесаюзнага конкурсу вакалістаў імя Глінкі, IV Міжнароднага конкурсу імя Чайкоўскага (1970), Усесаюзнага конкурсу савецкай песні (Мінск, 1972), IV міжнароднага конкурсу артыстаў эстрады (1974).
Узнагароды і званні Заслужаны артыст Беларускай ССР (1974) Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі (1972)
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Валерий Кучинский // КИНО-ТЕАТР.РУ Картина дня // БЕЛТА
Катэгорыя:Спевакі і спявачкі СССР Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Беларусі Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі СССР Катэгорыя:Оперныя спевакі і спявачкі Беларусі Катэгорыя:Спевакі і спявачкі XX стагоддзя Катэгорыя:Барытоны Катэгорыя:Постаці Акадэмічнага ансамбля песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь