Эхеверыя (Echeveria) — род сукулентных раслін сямейства таўсцянкавыя.

Шматгадовыя травяністыя расліны з сакавітым лісцем, якія ўтвараюць шчыльную прыкаранёвую разетку, або невысокія сукулентныя кусцікі. У родзе каля 170 відаў. Распаўсюджаныя ў асноўным у Мексіцы, некаторыя віды — ад Тэхаса і Каліфорніі (ЗША) на поўначы да Перу на поўдні.

Род названы ў гонар мексіканскага мастака Атанасіа Эчэверыі, які ілюстраваў кнігі па флоры Мексікі.

Гісторыя

Прымяненне ў ацтэкаў У сваім фундаментальным творы «Агульная гісторыя спраў Новай Іспаніі» (1547—1577) Бернардзіна дэ Саагун, абапіраючыся на звесткі ацтэкаў аб уласцівасцях раслін, прывёў розныя звесткі пра .

Апісанне Расліны гэтага роду фармуюць шчыльныя разеткі з мясістага, напоўненага вільгаццю лісця. Розныя віды могуць быць безсцябловымі або з доўгімі парасткамі. Разеткі дыяметрам Лісце цвёрдае або вадзяністае. Адрозніваюцца розным колерам і формай лісця.

Кветкі 5-членныя, сабраны ў бакавое прамое суквецце. Пялёсткі і чашалісцікі сакавітыя, апошнія карацей пялёсткаў. Кветкі ад жоўтых да памяранцава-чырвоных і чырвона-карычневых, звычайна невялікія. Размешчаны на доўгім кветканосе, вертыкальным або бакавым. Адценне часта залежыць ад асветленасці: бутоны, якія развіліся ў сонечнае надвор’е, больш чырвоныя, у пахмурнае — жоўтыя.

Лёгка дае міжвідавыя і міжродавыя гібрыды.

Распаўсюджаная пакаёвая расліна.

Зноскі

Літаратура

Бялт В. В., Гапон В. Н., Васильева И. М. Эчеверия // Очиток, молодило и другие толстянковые. — М.: ООО «Издательство Астрель», ООО «Издательство АСТ», ООО «Транзиткнига», 2004. — С. 217—235. — 270, с. — (Цветочный калейдоскоп). — 7000 экз. — ISBN 5-17-020601-1. ISBN 5-271-09112-0. ISBN 5-9578-0368-5. УДК 635.9 В. Грюнвальд. Эхеверия // Популярные комнатные растения: распространённые виды, сорта и гибриды. — СПб.: ООО "СЗКЭО «Кристалл», «Оникс», 2006. — С. 199. — 208, с. — 10 000 экз. — ISBN 5-9603-0056-7.

Спасылкі

Катэгорыя:Флора Паўднёвай Амерыкі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Таксоны раслін, названыя ў гонар людзей Катэгорыя:Пакаёвыя расліны Катэгорыя:Таўсцянкавыя Катэгорыя:Сукуленты