Талас — рака, якая працякае па тэрыторыі Кыргызстана і Казахстана. Утвараецца ад зліцця рэк Каракол і Уч-Кашой, якія бяруць свой пачатак у ледавіках Таласкага хрыбта Кыргызстан. На сваім шляху рака Талас прымае шмат прытокаў, з якіх найбольш паўнаводныя: Урмарал, Кара-Буура, Кумуштак, Калба, Беш-Таш. Працякае па Таласкай даліне. У ніжнім цячэнні рака губляецца ў пясках Мойынкума.

На левым беразе ракі размешчаны адміністрацыйны цэнтр Талаская вобласці Кыргызстана горад Талас, а ніжэй па цячэнні — адміністрацыйны цэнтр Жамбылскай вобласці Казахстана Тараз.

Спасылкі

Катэгорыя:Рэкі Казахстана Катэгорыя:Рэкі Кыргызстана