Міхаіл Міхайлавіч Маруга (нар. 10 лютага 1957) — беларускі фотамастак. Аўтар шэрага беларускіх рэкламных фотаздымкаў. Член Міжнароднай асацыяцыі дызайнераў, Беларускага саюза дызайнераў, Kodak Professional Network, Беларускага саюза фатографаў.
Біяграфія Нарадзіўся ў 1957 годзе ў горадзе Сокал, Валгаградская вобласць, Расія.
У 1987 годзе скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут.
З 1995 года — член Kodak Professional Network.
З 1998 года — член Беларускага саюза дызайнераў.
З 1989 года займаецца рэкламнай фатаграфіей. Найбольш знакамітыя яго працы — рэкламныя здымкі для фірм жаночай бялізны «Мілавіца» і «Элема».
Як фатограф супрацоўнічаў з шэрагам выдавецтваў, банкамі («БелВЭБ»), ансамблямі («Песняры» і «Сябры»), часопісамі, рэстаранамі, казіно і фірмамі.
Зараз кіруе ўласнай фотастудыей «MARUGA».
Жыве і працуе ў Мінску.
Узнагароды 2002 — «Млын моды» — Суперфотамастак Беларусі.
Спасылкі Фотовыставка Михаила Маруга «PRO ЯВЛЕНИЕ. ПЕСНЯРЫ» откроется 8 сентября Михаил Маруга Маруга Михаил Михайлович Афіцыйны сайт «MARUGA» Катэгорыя:Фотамастакі Беларусі