Мікалай Аляксандравіч Ладуцька (нар. , Мінск) — беларускі дзяржаўны і гаспадарчы дзеяч. Старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта ў 2010—2014 гадах.

Біяграфія У 1981 скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (сучасны БНТУ), у 2007 — Акадэмію кіравання.

Працаваў у будаўніцтве і ў камсамольскім руху. З 2003 года — дырэктар Кіравання капітальнага будаўніцтва Мінгарвыканкама; удзельнічаў у будаўніцтве Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

З 2006 года — кіраўнік адміністрацыі Фрунзенскага раёна. 24 верасня 2007 года прызначаны намеснікам старшыні Мінгарвыканкама.

10 чэрвеня 2009 года ў сувязі з хваробай Міхаіла Паўлава прызначаны выканаўцам абавязкаў старшыні Мінгарвыканкама, а 25 чэрвеня 2010 года — старшынёй. 6 лістапада 2014 года быў зняты з пасадыМинистр ЖКХ стал мэром Минска .

З 8 чэрвеня 2015 па жнівень 2022 года Мікалай Ладуцька ўзначальваў прадпрыемства «Мотавела». 15 чэрвеня 2018 г. быў абраны старшынёй аб’яднання «Мінскі сталічны саюз прадпрымальнікаў і працадаўцаў». З канца 2022 года першы намеснік дарэктара камунальнага будаўніча-эксплуатацыйнага ўнітарнага прадпрыемства «Мінская cпадчына».

Узнагароды Ордэн Славы і Гонару (Руская праваслаўная царква; 2013)Святейший Патриарх Кирилл: Празднуя 1025-летие Крещения Руси, мы замыкаем связь времен Ордэн Айчыны III ступені (2014)Ладуцька, Фазель і Ворсін ўдастоены дзяржузнагарод за падрыхтоўку і правядзенне ЧС-2014 па хакеі ў Мінску .

Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання Катэгорыя:Намеснікі старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Катэгорыя:Постаці Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Катэгорыя:Кіраўнікі адміністрацый раёнаў Мінска Катэгорыя:Генерал-маёры (Беларусь)