Наталля Міхайлаўна Скарульская (, , Жытомір, Расійская імперыя — 6 жніўня 1982, Кіеў, УССР) — украінская артыстка балета, балетмайстар, педагог, сцэнарыст, заслужаная артыстка Украінскай ССР (1951).
Біяграфія Наталля Скарульская — дачка ўкраінскага кампазітара Міхаіла Скарульскага. Нарадзілася ў Жытоміры 7 лістапада 1915 года.
У 1930 годзе скончыла Жытомірскую харэаграфічную школу.
У 1934 годзе скончыла харэаграфічнае і драматычнае аддзяленне Кіеўскага-музычна-драматычнага тэхнікума.
1932—1955В. Д. Туркевич. Хореографічне мистецтво України у персоналіях. — С.175. (або 1934—1956Балет: Энциклопедия. Гл.ред. Ю. Н. Григорович. — C.468.) — салістка балета Кіеўскага тэатра оперы і балета імя Т.Шаўчэнкі.
1941—1944 — артыстка Аб’яднаных тэатраў оперы і балета ў Алма-Аце
1942—1944 — асістэнт балетмайстра ў тэатр імя Абая.
1953—1982 (з перапынкамі) — балетмайстар Кіеўскага тэатра оперы і балета імя Т. Шаўчэнкі.
1965—1970 — балетмайстар-педагог дзіцячай харэаграфічнай студыі Кіеўскага Палаца піянераў і школьнікаў.
З 1972 года выкладала кампазіцыю танца ў Інстытуце культуры імя А. Е. Карнейчука (Кіеў).
Пахавана на Байкавых могілках у Кіеве разам з бацькам М. А. Скарульскім.
Творчасць
Рэпертуар Асноўныя партыі: Адэта-Адылія, па іншых дадзеных — толькі Адэта («Лебядзінае возера» П. І. Чайкоўскага), Лаўрэнсія («Лаўрэнсія» А. А. Крэйна), Марыя, Зарэма («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Айша, Гаянэ, Марыула, Афіна, Гера, Галоўная Русалка («Лілея» К. Данькевіча), Русалка вадзяная («Лясная песня» М.Скарульскага) і іншыя.
Пастаноўкі Паставіла балеты:
1958 — «Лясная песня» М. А. Скарульскага (сумесна з В. Уронскім), Кіеўскі тэатр оперы і балета імя Т. Шаўчэнка. У 1972 годзе Н.Скарульская аднавіла гэтую пастаноўку ў Кіеўскім тэатры оперы і балета.
1961 — «Лясная песня» М. А. Скарульскага, Данецкі тэатр оперы і балета.
1962 — «Ульянка» Каламійца (балетная студыя кіеўскага Палаца піянераў).
1963 — «Цені забытых продкаў» В. Д. Кірэйка, Кіеўскі тэатр оперы і балета; Данецкі тэатр оперы і балета.
1965 — «Каралеўства крывых люстэркаў» Ражаўскага (Народны тэатр балета Кастрычніцкага палаца культуры, Кіеў).
Ставіла танцы ў драматычных пастаноўках.
Сцэнары Аўтар сцэнароў балетаў «Лясная песня» М.Скарульскага, «Каралеўства крывых люстэркаў» Ражаўскага, «Івасік», «Ульянка» Каламійца, «Маруся Багуслаўка» Свечнікава (сумесна з Усеваладам Чагаўцом), «Цені забытых продкаў» В.Кірэйка (сумесна з Ф.Кацюбінскім), «Оргія».
Аўтар артыкулаў па пытаннях харэаграфіі на старонках перыядычнай прэсы.
Узнагароды 1951 — Заслужаная артыстка Украінскай ССР 1960 — Медаль «За працоўную адзнаку»
Літаратура Балет: Энцыклапедыя. Гл. рэд. ю.н. Грыгаровіч. М.: Савецкая Энцыклапедыя, 1981. С. 468. В. Д. Туркевіч. Харэаграфічна мистецтво України у персоналіях: Довідник. Київ: Біографічний інститут НАН України, 1999. С.175-176.
Катэгорыя:Сцэнарысты Украіны Катэгорыя:Сцэнарысты СССР Катэгорыя:Балетмайстры СССР Катэгорыя:Балетмайстры Украіны Катэгорыя:Балетмайстры паводле алфавіта Катэгорыя:Балетныя педагогі СССР Катэгорыя:Балетныя педагогі XX стагоддзя Катэгорыя:Балетныя педагогі Украіны Катэгорыя:Балетныя педагогі паводле алфавіта Катэгорыя:Артысты балета СССР Катэгорыя:Артысты балета XX стагоддзя Катэгорыя:Артысты балета Украіны Катэгорыя:Артысты балета паводле алфавіта