Уладзімір Ісакавіч Шолк (нар. 12 ліпеня 1941) — беларускі дызайнер і ілюстратар. Кіраўнік выдавецтва «Арт-дызайн».

Біяграфія Нарадзіўся 12 ліпеня 1941 года ў горадзе Луганску, Украіна.

У 1967 годзе пераехаў у Мінск і працаваў у Беларускім філіяле Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута тэхнічнай эстэтыкі, у аддзеле графікі.

У 1972 годзе скончыў архітэктурны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута.

З 1981 года працаваў мастацкім рэдактарам у выдавецтве «Вышэйшая школа». З 1993 года кіруе выдавецтвам «Арт-дызайн».

Член Беларускага саюза дызайнераў з 1987 года.

Жыве і працуе ў Мінску.

Творчасць Дызайнер кніг — «Францыск Скарына — беларускі гуманіст, асветнік, першадрукар» (1989), «Нататкі аб Шэрлаке Холмсе» (1981), «Бальшавікі павінны ўзяць уладу» (выдавецтва «Беларусь», 1977) і шэрага іншых.

Узнагароды 1989 — Усесаюзны конкурс мастацтва кнігі — дыплом імя Івана Фёдарава (за дызайн кнігі «Францыск Скарына — беларускі гуманіст, асветнік, першадрукар»)

Літаратура

Спасылкі Художник — Владимир Исаакович Шолк СОЛОНЕНКО В. К. ВЛАДИМИРУ ШЕЛКУ, МАСТЕРУ БЕЛОРУССКОГО КНИЖНОГО ДИЗАЙНА — 75 ЛЕТ