Лаліса Манобал (таксама сустракаецца Манобан, ; народжаная Пранпрыя Манобал, 27 сакавіка 1997), больш вядомая як Ліса (), — тайская рэперка, спявачка і танцорка, удзельніца паўднёвакарэйскага дзявочага гурту Blackpink, створанага YG Entertainment.

У верасні 2021 года артыстка дэбютавала як сола-выканаўца з першым самотнікам Lalisa. Больш за 736,000 копій альбому было продана падчас тыдня прасоўвання ў Паўднёвай Карэі, што стала рэкордам сярод жанчын-артыстак. Музыкальнае відэа да яе аднайменнай песні дасягнула адзнакі ў 73.6 мільёна праглядаў на YouTube за першыя 24 гадзіны пасля рэлізу, таксама пабіўшы рэкорд сярод відэа усіх сола-выканаўцаў. Абое трэкі з яе першага сінгла, «Lalisa» і «Money», дасягнулі топ 10 песняў чарта Billboard Global 200.

Ліса атрымала вялікую колькасць ўзнагарод, у тым ліку пяць сусветных рэкордаў Гінеса, узнагароды штогадовай прэміі Mnet Asian Music Award, прэміі Gaon Chart Music Award, а таксама стала першай K-pop выканаўцай, якая атрымала ўзнагароды MTV Video Music Award і MTV Europe Music Award. Яна лічыцца адной з найбольш уплывовых K-pop выканаўцаў у свеце і з 2019 года з'яўляецца найпапулярнейшым K-pop айдалам у Instagram.

Дзяцінства і адукацыя Ліса нарадзілася 27 сакавіка 1997 года ў правінцыі Бурырам, Тайланд як Пранпрыя Манобал. Пазней бацькі змянілі імя дачкі на Лаліса, якое значыць "тая, якую хваляць", праз параду прадракальніцы, каб забяспечыць дзіцяці добрае жыццё. Ліса была адзіным дзіцём у сям'і і выхоўвалася тайскай маці ды швейцарскім айчымам. Маці Лісы завуць Чыттхіп Брушвайлер. Айчым — Марка Брушвайлер — знакаміты швейцарскі шэф-кухар, які зараз працуе ў Тайландзе. Ліса атрымала адукацыю ў пачатковай і сярэдняй школе Прапхамонтры.

У чатыры гады будучая рэперка пачала наведваць урокі танцаў і з таго часу заўсёды брала ўдзел у розных танцавальных спаборніцтвах, у тым ліку To Be Number One, пасля чаго далучылася да танцавальнага гурта We Zaa Cool у якасці адной з адзінаццаці ўдзельнікаў разам з БэмБэмам (будучым удзельнікам гурту Got7). У верасні 2009 года гурт узяў удзел у спаборніцтве LG Entertainment Million Dream Sanan World, якое транслявалася па канале Channel 9, і выйграў узнагароду «Special Team». Ліса таксама прадстаўляла сваю школу на спаборніцтве па спевам Top 3 Good Morals of Thailand, якое было арганізавана Цэнтрам прасоўвання маралі ў 2009 годзе. Яна выйграла адно з першых месц.

Дыскаграфія Сольныя альбомы

Alter Ego (2025)

Заўвагі

Крыніцы