Аляксандр Мацей Марыянскі (; , Аргенаў, Правінцыя Позен, Каралеўства Прусія — , Гнезен, Правінцыя Позен, Каралеўства Прусія) — святар, публіцыст і гісторык.
Біяграфія Пасля заканчэння ў Познані духоўнай семінарыі ён у 1870 г. высвеціўся на святара ў Гнезне. У 1873 г. пераязджае ў Львоў, адкуль у 1897 г. ізноў вяртаецца ў Гнезна, дзе і памірае. Дзейнасць Быў заўзятым бібліяфілам, нястомна корпаўся ў парафіяльных бібліятэках і хатніх архівах, займаўся гісторыяй і публіцыстыкай. Нягледзячы на даволі слабую літаратурную падрыхтоўку, прыклаў шмат намаганняў каб «Dyaryusz więzienia moskiewskiego miast i miejsc spisany przez Adama Kamieńskiego», які ён, у няякаснай копіі, зробленай у XVIII ст. для капаніцкага старасты Панінскага, адшукаў у рукапіснай кнізе «Silva Rerum» у бібліятэцы парафіі Святога Апостала і Евангеліста Мацея ў Гэмбіцах, калі гасцяваў у святара Пятра Кушынскага, пабачыў свет: «Warta. Książka zbiorowa ofiarowana księdzu Franciszkowi Bażyńskiemu proboszczowi przy kościele św. Wojciecha w Poznaniu na Jubileusz 50-letniego kapłaństwa w dniu 23. kwietnia 1874. od jego przyjaciól i wielbicieli. (S popiersiem Jubilara.)». W Poznaniu. 1874. S. 378—388.
Сярод іншых шматлікіх публікацый, яго пяру таксама належаць: «Unicka Matka Boska Nowogródzka Zamkowa na czele „Pana Tadeusza“» (Львоў, 1898—1899) і «Wspomnienie o Słucku» (Wydał B.J.K. W Gnieźnie. 1905.). Яго кнігазбор захоўваецца ў Бібліятэцы Рачынскіх у Познані.
Літаратура Maryański Aleksander. // Podręczna encyklopedya kościelna. T. XXV і XXVI. Warszawa-Kraków. 1911. S. 322. Zieliński Z. Maryański Aleksander Macej. // Polski słownik biograficzny. T. XIX/4. Z. 83. Wrocław-Warszawa-Kraków-Gdańsk. 1975. S. 102./
Спасылкі Osoby o nazwisku «Maryański»
Катэгорыя:Постаці польскага каталіцтва