Ва́нда Марцінш душ Рэйш (; нар. 19 лістапада 1959, вёска Муляры, Пастаўскі раён, Віцебская вобласць, БССР, СССР) ― беларуская і літоўская паэтэса, перакладчыца, публіцыстка, грамадская дзяячка.

Біяграфія Нарадзілася ў 1959 годзе ў вёсцы Муляры на Пастаўшчыне. Маці была з літоўскамоўнай сям’і, а беларускую мову з яе мясцовым дыялектам Ванда ўспадкавала ад бацькіЯна Будовіч (25.11.2020). «На тым баку Месяца» . Звязда..

У 1980 годзе скончыла Віцебскі педагагічны інстытут і пераехала жыць у Вільню, дзе спачатку працавала эканамісткай на заводзе лічыльнікаў і, адначасова, вучылася завочна на эканамічным факультэце Віленскага ўніверсітэта. Пасля працавала настаўніцай у Вільні, а ў самым пачатку 1990-х выехала на сталае жыхарства ў Вялікабрытанію. З 1998 года дзяліла свой час паміж Эдынбургам (Шатландыя) і Мадэйрай (Партугалія)Дзеяслоў, № 4 (101) /ліпень-жнівень/ 2019, с. 250.. Атрымала ступень магістра ў індустрыі гасціннасці ва ўніверсітэце Напьера (Эдынбург, 2000).

Апошнія гады жыве ў Літве каля Трок.

Творчасць Вершы шмат гадоў пісала «ў стол». Прыслухалася да парад вядомага беларускага паэта Алега Мінкіна і старшыні віленскага беларускага клуба «Сябрына» Валянціна Стэха, у 2019 годзе выдала ў віленскім выдавецтве «Рунь» зборнік вершаў «Плод авакада», а ў 2020 годзе ў выдавецтве «Кнігазбор» выйшаў другі зборнік вершаў «Мора мары», які ўвайшоў у доўгі спіс прэтэндэнтаў на прэмію імя Наталлі Арсенневай«Прэзентацыя кніжкі Ванды Марцінш душ Рэйш „Мора Мары“». Сябрына, Віленскі гарадскі беларускі клуб..

З 2017 года друкуецца ў альманаху «Беларус», таксама публікавала падборкі вершаў у часопісе «Дзеяслоў» і газеце «Літаратура і мастацтва». Шмат перакладае літоўскіх, польскіх (віленскіх), англійскіх, іспанскіх і партугальскіх паэтаў. Пераклала шмат літоўскіх паэтаў: Вітаўтаса Мачэрніса, Антанаса Янінаса і Антанаса Янінаса, Томаса Венцлаву, Юстына Марцынкявічуса, Генрыкаса Радаўскаса і іншыхDALIOS GRINKEVIČIŪTĖS KNYGOS «LIETUVIAI PRIE LAPTEVŲ JŪROS» VERTIMO Į BALTARUSIŲ KALBĄ PRISTATYMAS, Maironio lietuvių literatūros muziejus, https://maironiomuziejus.lt/renginiai/dalios-grinkeviciutes-knygos-lietuviai-prie-laptevu-juros-vertimo-i-baltarusiu-kalba-pristatymas/.

Актыўна ўдзельнічае ў грамадска-палітычным і культурным жыцці Вільні, падтрымліваючы прэстыж беларускай мовы ў Літве і ўшаноўвае багатую беларускую спадчыну Вільні«Ванда Марцінш душ Рэйш». Камунікат..

У 2022 годзе Ванда Марцінш душ Рэйш пераклала з літоўскай на беларускую кнігу дысідэнткі і пісьменніцы Далі Грынкевічуце — «Літоўцы ля мора Лапцевых», пра цяжкае выжыванне літоўскіх ссыльных у 1940-х — 1950-х гадах ва ўмовах запалярнай тундры вусця Лены, паблізу полюсу холаду, і іх няпростае вяртанне на радзіму.

Піша па-беларуску і па-літоўску. Тэматыка паэзіі — пераважна культура, гісторыя і прырода даўняй і цяперашняй Віленшчыны па абодва бакі дзяржаўнай мяжы, а таксама рэфлексія над перажытымі шчаслівымі і цяжкімі момантамі жыцця, маляўнічыя «абразкі» з Партугаліі і Шатландыі.

Узнагароды

Сярэбраны медаль Дэпартамента нацыянальных меншасцей Літвы. Прэмія мэра Вільні (2024) за кнігу вершаў «Маланкі над Вільняй».

Адмовілася ад медаля «Гонар і Годнасць», якім 21 лютага 2024 года яе ўзнагародзіў Аб’яднаны пераходны кабінет.

Творы Плод авакада. — Вільня: Рунь, 2019. Мора Мары. — Мінск: Кнігазбор, 2020. (2-е выданне — Клайпеда, 2022). Даля Грынкявічутэ Літоўцы ля мора Лапцевых. — Клайпеда, 2022 (пераклад Ванды Марцінш душ Рэйш). Маланкі над Вільняй * Žaibai virš Vilniaus * Błyskawice nad Wilnem. — Беласток: Agencja Wydawnicza Ekopress, 2023. Таямніцы Высокага Двара. Aukšto Dvaro slėpiniai. — Вільня: Slinktys, 2025.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Паэтэсы Беларусі Катэгорыя:Пісьменніцы Беларусі Катэгорыя:перакладчыкі Беларусі Катэгорыя:Пісьменніцы Літвы Катэгорыя:перакладчыкі Літвы Катэгорыя:Беларускамоўныя паэты Катэгорыя:Літоўскамоўныя паэты Катэгорыя:Перакладчыкі на беларускую мову Катэгорыя:Перакладчыкі з літоўскай мовы