«Сабор» () — раман, напісаны ў 1967 годзе украінскім пісьменнікам Алесем Ганчаром.

Гісторыя

Раман ствараўся на працягу чатырох гадоў — з 1964 па 1967 гады. У сваім творы Алесь Ганчар за аснову ўзяў рэальныя падзеі і факты.

У цэнтры апавядання рамана знаходзіцца барацьба за адраджэнне духоўнасці, за гістарычную памяць народа. Сімвалам усяго Святога і прыстойнага ў рамане паслужыў Троіцкі сабор ў Навамаскоўске Днепрапятроўская вобласці. Але раман чакала сумная доля. Першы сакратар Днепрапятроўскага абкама КПСС Ватчанка пазнаў сябе ў вобразе аднаго з герояў, пасля чаго пачалося цкаванне аўтара.

Раман быў надрукаваны толькі ў часопісе «Айчына» у 1968 годзе, і ўжо надрукаваны тыраж кнігі быў канфіскаваны, пераклад рамана на рускую мову быў прыпынены. Нягледзячы на спробы абараніць твор іншымі ўкраінскімі пісьменнікамі, ён быў забаронены, і пра раман перасталі згадваць доўгі час.

Уплыў Раман меў значэнне не толькі для ўкраінскай літаратуры. У 1971 годзе літоўскі паэт Юстынас Марцінкявічус напісаў сваю працу «Сабор» — драматычную паэму пра духоўны сабор літоўскай нацыі.

У 1974 годзе беларускі пісьменнік Іван Шамякін стварыў свой твор «Атланты і карыятыды», які ідэяй пераплятаецца з «Саборам» Алеся Ганчара.

Спасылкі

Прыгажосць духоўнага свету герояў рамана «Сабор» Алеся Ганчара Шматпакутны «Сабор» Алеся Ганчара

Катэгорыя:Літаратура СССР Катэгорыя:Літаратура Украіны Катэгорыя:Кнігі 1968 года