Лужасня́нка, Лужасянка — рака ў Гарадоцкім і Віцебскім раёнах Беларусі, правы прыток ракі Дзвіна.
Даўжыня Лужаснянкі 32 км. Плошча вадазбору 700 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 м/км.
Назва На думку Вадзіма Жучкевіча, назва ракі Лужаснянка можа быць вытлумачана са славянскіх слоў луг або лужасна (ложасна) — улонне, дзіцячае месцаВ. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 211.. Аднак, ні ГСБМ, ні гістарычныя корпусы НКРМ не даюць такога значэння для лужасна (ложасна). На думку Мартынава, ад праславянскага *logеsno паходзіць стараславянскае ложесно "матка, брушная поласць"В. В. Мартынов. Праславянский язык и его место в западнобалтийском диалектном континууме. Минск : Наука и техника, 1988. С. 13..
На думку У. Тапарова, балцкі суфікс -sna у назвах верхнедняпроўскіх рэчак Нерэсна, Опісна.В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 198, 199.
У літоўскім гідроніме Lūž-upis корань Lūž- А. Ванагасам звязваецца з lūžti "ламацца"A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. — Vilnius, 1981. — С. 200.. Паводле К. Бугі, меркаваная адпачатная форма назвы сожскага прытоку ракі Лызы — *Lūžā.
Асноўныя прытокі Праваруч: Громаць, Кабішчанка, Храпаўлянка.
Агульныя звесткі Выцякае з возера Вымна на поўнач ад вёскі Хабаты Гарадоцкага раёна, цячэ ў межах Гарадоцкага ўзвышша, вусце каля чыгуначнай станцыі і вёскі Лужасна за 2 км ад паўночна-заходняй ускраіны Віцебска.
Даліна скрынкападобная, на вялікім працягу вузкая, шырынёй 200—400 м. Абалона двухбаковая і перарывістая, часам адсутнічае; шырыня 80—100 м. Рэчышча звілістае, шырынёй 12—20 м, у высокай плыні 5 м.
У басейне Лужаснянкі азёры Вымна, Сосна, Плаў, Прэнц, Вослепна, Арлейка, Пярвішчанскае, Цыганова, Рогава, Болецкае і іншыя.
Крыніцы
Літаратура
Ліст карты N-36-13. Выданне 1984 года. Стан мясцовасці на 1981 год.
Спасылкі Общая характеристика речной сети Витебской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Основные характеристики речных бассейнов (с площадью водосбора более 200 кв. км) Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»
Катэгорыя:Рэкі Віцебскага раёна Катэгорыя:Рэкі Гарадоцкага раёна Катэгорыя:Прытокі Заходняй Дзвіны