Старасе́лле — археалагічны помнік, стаянка эпохі палеаліту ў пячоры каля горада Бахчысарай (Крым). Адносіцца да мусцьерскай культуры.

Стаянка адкрыта ў 1952 годзе ў балцы Канлы-Дэлэ левага берага ракі Чурук-Су. Даследавалася ў час раскопак А. А. Фармозывым у 1952—1956 гадах, М. Д. Гваздовер у 1955—1956 гадах, В. П. Чабаем і А. Марксам у 1993—1995 гадах. А. Фармозаў вылучаў два, М. Гваздовер — чатыры (1955), затым тры (1956), В. Чабай і А. Маркс — чатыры культурныя пласты.

Выяўлены каменныя рубільцы, апрацаваныя з двух бакоў, скрэблы, лістападобныя наканечнікі і інш., рэшткі кастрышчаў, рэшкі жывёл (плестацэнавы асёл). У 1953 годзе А. Фармозаў выявіў пахаванне дзіцяці ва ўзросце 1,5—2 гадоў. Дзіця мела больш выразныя чалавечыя рысы, чым неандэртальцы.

Раскопкамі В. Чабая і А. Маркса былі выяўлены 2 мусульманскія пахаванні XVIII стагоддзя, што дало падставу для сумненняў у аднясенні Старасельскай стаянкі да палеаліту.

Літаратура

Советская историческая энциклопедия / Под ред. Е. М. Жукова. — М.: Советская энциклопедия, 1973—1982. Формозов A. A. Пещерная стоянка Староселье и её место в палеолите. — М., 1958.

Спасылкі Староселье. Стоянка // Проект «Открытая археология» Демиденко Ю. Е. Старосілля //

Катэгорыя:Археалагічныя аб’екты Катэгорыя:Бахчысарай Катэгорыя:Славутасці Крыма Катэгорыя:Палеаліт Еўропы